Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубілюсу й Ажубалісу не далі беларускіх візаў

абноўлена

Андрус Кубілюс
Андрус Кубілюс

Беларуская амбасада ў Вільні ня выдала візы дэпутатам літоўскага сэйму — былому прэм’ер-міністру Літвы Андрусу Кубілюсу і былому кіраўніку МЗС гэтай краіны Аўдронюсу Ажубалісу.

Аўдронюс Ажубаліс
Аўдронюс Ажубаліс
Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька
Палітыкам прапанавалі прыйсьці па візы ў панядзелак 11 лістапада.

«Гэта адкладвае адбітак на нашыя пляны, бо а 10-й мы павінныя былі наведаць Курапаты», — заявіў Радыё Свабода Анатоль Лябедзька, кіраўнік аб’яднанай грамадзянскай партыі.

АГП і літоўская партыя «Саюз Айчыны» плянавалі падпісаць пагадненьне пра супрацоўніцтва.

«Пагадненьне ўсё адно будзе падпсіанае: ці ў Менску, ці ў Вільні, ці ў Медзіненкаі, ці ў Каменным Лозе», — абяцаў Лябедзька.

Адказваючы ны пытаньне, ці пойдуць літоўскія палітыкі ў беларускую амбасаду ў панядзелак, Лябедзька сказаў: «Мы не махнулі на гэтую сытуацыю рукой».

«Калі яны прыехалі б безь перашкодаў — гэта плюс, калі яны не прыедуць — гэта таксама плюс. Гэта для нас. А ўлады бачаць і ў першым, і ў другім варыянце мінусы, — кажа кіраўнік АГП. — У Літве не расьце колькасьць палітыкаў, якія лічаць, што нехта на высокім узроўні павінен прыехаць на Віленскі саміт. Дзеяньні беларускіх уладаў правакуюць літоўскіх кансэрватараў, адну зь вядучых парытяў, на больш жорстую пазыцыю ў дачыненьні да Менску».

«Адразу сказалі б, што ня будзе візавай падтрымкі. А так гэта выглядае як дробнае шкодніцтва. Для любой краіны гэта вельмі дрэнныя паводзіны ў сэнсе іміджу», — адзначае Анатоль Лябедзька.

Міхаіл Бацян, колішні супрацоўнік МЗС Беларусі, кажа, што былы прэм’ер-міністар і былы кіранік МЗС «фармальна стаяць у чарзе, як і ўсе іншыя». А на практыцы, «улічваючы статус асобаў, ім павінныя былі аказаць садзейнічаньне».

«Ня думаю, што яны ў літаральным сэнсе стаялі ў чарзе», — кажа Бацян.

Атрымаюць Кубілюс і Ажубаліс беларускія візы ці не, але пазыцыя афіцыйнага Менску публічна не прагучыць, мяркуе Міхаіл Бацян і нагадвае, што ніводная краіна не камэнтуе рашэньні па візах, «бо так прадугледжана Венскай канвэнцыяй пра консульскія дачыненьні».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG