Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У камэру Статкевіча грукаюць па начах і не даюць спаць


Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч, архіўнае фота з сайту Міколы Статкевіча statkevich.org
Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч, архіўнае фота з сайту Міколы Статкевіча statkevich.org
Таксама Мікалаю Статкевічу ў вязьніцы не перадаюць мэдычную бандэроль, у якой жонка палітыка Марына Адамовіч даслала яму лекі. Марына Адамовіч распавяла Радыё Свабода:

«Яшчэ ў верасьні я атрымала дазвол на перадачу яму лекаў, адправіла бандэрольлю. А ад яго патрабуюць, каб расьпісаўся, што гэта нібыта „невядомая бандэроль ад невысьветленай асобы“. Хаця на бандэролі вялікімі літарамі напісана „мэдычная“. Ён адмаўляецца. Ведаеце, ў нас такое ўжо было. Летась якраз на мой дзень народзінаў такая бандэроль да мяне вярнулася. Нібыта я памылілася ў нечым. Ведаеце, відаць, ў турме мала падзей. Бандэроль — ужо падзея. Але не выключаю, што яму помсьцяць. Адмовіўся ад мэдычнай дапамогі — дык не атрымлівай і мэдычную бандэроль».

Раней стала вядома, што Мікалай Статкевіч ў турме адмовіўся ад дапамогі турэмных лекараў, падазраючы іх у наўмысным пагаршэньні ягонага здароўя.
Але не выключаю, што яму помсьцяць. Адмовіўся ад мэдычнай дапамогі — дык не атрымлівай і мэдычную бандэроль
Марына Адамовіч

Таксама Марына Адамовіч паведаміла, што некалькі начэй запар ахоўнікі турэмнага калідору, дзе знаходзіцца камэра Мікалая Статкевіча, праз кожныя 10-15 хвілін грукалі ў дзьверы ягонай камэры. «Гэта можна расцэньваць як спробу ня даць спаць ноччу, каб удзень падлавіць падчас сну і пакараць карцэрам», — мяркуе Марына Адамовіч.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня нібыта за арганізацыю вулічных забурэньняў 19 сьнежня 2010 году. Мікалай Статкевіч не прызнаў сваёй віны. Палітвязьня трымаюць у магілёўскай турме ў камэры на 2 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG