Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вене фільм «Жыве Беларусь!» рэклямуюць цытатамі Гётэ


Беларуска-польскі фільм Кшыштафа Лукашэвіча «Жыве Беларусь!» атрымаў гран-пры за «Найлепшы фільм» і прыз глядацкіх сымпатыяў на аўстрыйскім кінафэстывалі GAFFA.
Беларуска-польскі фільм Кшыштафа Лукашэвіча «Жыве Беларусь!» атрымаў гран-пры за «Найлепшы фільм» і прыз глядацкіх сымпатыяў на аўстрыйскім кінафэстывалі GAFFA.

Беларуска-польскі фільм Кшыштафа Лукашэвіча «Жыве Беларусь!» атрымаў гран-пры за «Найлепшы фільм» і прыз глядацкіх сымпатыяў на аўстрыйскім кінафэстывалі GAFFA.

Беларуска-польскі фільм Кшыштафа Лукашэвіча «Жыве Беларусь!» атрымаў гран-пры — «Сьнежную кулю» — за «Найлепшы фільм» і прыз глядацкіх сымпатыяў на аўстрыйскім кінафэстывалі GAFFA, які адбыўся ў Вене з 3-га па 5-га кастрычніка у вядомым кінакомплексе Urania.

Свой выбар журы абгрунтавала наступным чынам: «Нам вельмі спадабаўся рэалізм гэтага фільму. Фільм пакідае адкрытымі пытаньні, якія стымулююць думкі. Такім чынам, ён ня толькі найлепшы фільм, але і найбольш інфарматыўны. Яго дакумэнтальны характар рэтушаваны. Нам асабліва спадабалася вялікае хваляваньне, якое ён стварыў для нас падчас прагляду. Фільм прадуманы і пабудаваны ў храналягічным парадку. Ён хоча паказаць ня толькі праблемы ў Беларусі, але і ўзьнікненьне пратэстных плыняў. Уражвае гульня актораў. Кінематаграфія, мантаж і гук без заганаў. Фільм, пра які немагчыма сказаць што-небудзь адмоўнае. Людзі павінны яго пабачыць».

Напярэдадні кінафэстывалю рэклямныя абвесткі пра фільм «Жыве Беларусь!» зьявіліся ў аўстрыйскіх мэдыях, а таксама кропках раздачы рэклямнай прадукцыі. Арганізатары вырабілі паштоўкі да фільму і цытатай Гётэ: «Калі права пераўтвараецца ў бяспраўе, супраціў становіцца абавязкам!»

Кінафэстываль GAFFA — адзіны кінафэстываль у Аўстрыі, арыентаваны на моладзь. Паводле афіцыйнага сайту, сёлета ў конкурсе былі прадстаўленыя фільмы з Францыі, Японіі, ЗША, Інданэзіі, Канады і Польшчы, разнастайныя па жанрах, тэматычнай скіраванасьці і стылёвых дамінантах.

Раней фільм «Жыве Беларусь!» быў узнагароджаны на кінафэстывалях ў Стамбуле (Турэччына), Варшаве (Польшча), Брусэлі (Бэльгія) і Гдыні (Польшча).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG