Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадрыд ня хоча адпускаць Каталёнію


Прэм’ер-міністар Гішпаніі Марыяна Рахой прапанаваў Каталёніі чарговы раўнд перамоваў, але пакінуў без адказу запыт на рэфэрэндум аб незалежнасьці, які гішпанская аўтаномія заплянавала на 2014 год, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Паводле гішпанскага заканадаўства, толькі цэнтральны ўрад можа ініцыяваць падобнае галасаваньне, і ў ліпені кіраўнік Каталёніі Артур Мас накіраваў Рахою ліст з запытам на правядзеньне рэфэрэндуму.

Адказ прэм’ер-міністра быў дадзены пасьля таго, як паўтара мільёна каталёнцаў зладзілі маштабную акцыю ў падтрымку незалежнасьці ад Гішпаніі: яны ўзяліся за рукі і ўтварылі жывы ланцуг даўжынёй у 400 кілямэтраў.

«Сувязі, якія нас аб’ядноўваюць, ня могуць быць разарваныя без вялікіх фінансавых стратаў», — гаворыцца ў адказе Рахоя.

Раней Марыяна Рахой ня раз заяўляў, што выступае катэгарычна супраць рэфэрэндуму і будзе праз суды блякаваць любыя спробы Каталёніі ў гэтым кірунку.

Мас ужо пасьпеў заявіць, што гатовы абмяркоўваць адмысловы падатковы рэжым для Каталёніі, але гэта ніяк не адмяняе пытаньня аб правядзеньні рэфэрэндуму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG