Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі Эгіпет вызваліць Мурсі


Прадстаўнік дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэн Сакі
Прадстаўнік дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэн Сакі

Злучаныя Штаты лічаць, што адхілены ад улады прэзыдэнт Эгіпту Мухамад Мурсі павінен быць вызвалены з-пад варты.

З такой заявай на брыфінгу для журналістаў у Вашынгтоне выступіла ў пятніцу прадстаўнік дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэн Сакі, перадае з Вашынгтону карэспандэнт Радыё Свабода.

Адказваючы на пытаньне, ці згодны Злучаныя Штаты з заклікам Нямеччыны вызваліць Мурсі, Сакі сказала: «Мы з гэтым згодны». Гэта першая афіцыйная заява Вашынгтону, прысьвечаная лёсу дэмакратычна абранага прэзыдэнта Эгіпту.

Мухамед Мурсі быў адхілены ад улады эгіпецкімі вайскоўцамі і ўзяты пад варту 3-га ліпеня. Дзе менавіта ён утрымліваецца, невядома.

На брыфінгу для журналістаў Джэн Сакі пацьвердзіла таксама, што амбасадар ЗША ў Эгіпце Эн Паттэрсан ўжо сустрэлася з часовым прэзыдэнтам гэтай краіны Адлі Мансурам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG