Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы палітвязень Малчанаў выйдзе на волю 13 ліпеня


Аляксандар Малчанаў адбывае паўтара гады зьняволеньня ў калёніі ў Навасадах пад Барысавам і мае выйсьці на волю 13 ліпеня.

4 ліпеня ў калёніі адбылося паседжаньне суду, на якім пастанавілі прызначыць Аляксандру Малчанаву паўгода прафіляктычнага нагляду. Пра гэта паведаміла актывістка Тацяна Кім, якой тэлефанаваў Аляксандар Малчанаў пасьля суду.

«Ён вельмі засмучаны, бо прафіляктычны нагляд разбурае ягоныя пляны на аднаўленьне ўжо ў гэтым годзе вучобы ў Менску. Казаў, што да яго былі неаб’ектыўныя, аказвалі ціск на яго і на сьведак. Называў прозьвішча начальніка рэжымнага аддзелу калёніі Алега Балабалава», — паведаміла Тацяна Кім.

Даведка Свабоды: Аляксандар Малчанаў


Нарадзіўся 22 чэрвеня 1988 г. у Барысаве. Вучыўся ў барысаўскай школе № 22.

На пачатку 2000-х быў сябрам руху «Зубр».

Працаваў на Барысаўскім рамонтна-мэханічным заводзе, «Гідраўзмацняльніку», БАТЭ.

Вучыўся ў Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце.

Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 г.

Быў затрыманы 6 студзеня 2011 г. у сябе дома ў Барысаве. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ў зьнявазе дзяржаўнага сьцяга, які ён сарваў з будынка КДБ.

2 сакавіка судзьдзя Фрунзенскага суду Менску Тацяна Чаркас асудзіла Малчанава на 3 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў калёніі № 15 Магілёва.

Вызвалены 14 верасьня 2011 г.

Вясной 2012-га Малчанава прызналі вінаватым у крадзяжы мэталалому зь мясцовага заводу і асудзілі на 1,5 года зьняволеньня.

Зьбіраючы мэталалом, ён прайшоў на тэрыторыю мясцовага заводу цяжкіх штамповак, якая не ахоўвалася. Там яго і затрымалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG