Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальніка раённага аддзелу міліцыі пасадзілі на 11 гадоў


Былога начальніка Клімавіцкага раённага аддзелу ўнутраных спраў асудзілі на адзінаццаць гадоў узмоцненага рэжыму за вымаганьне хабару ў паўмільёна даляраў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, былы падпалкоўнік міліцыі, імя якога не называецца, вымагаў такую суму ад грамадзяніна Расеі за тое, каб той пазьбег крымінальнай адказнасьці. Сьледзтва выявіла, што былы начальнік райаддзелу і двое ягоных падначаленых набралі хабару больш як на 2 мільярды рублёў.

Суд пастанавіў канфіскаваць у былога міліцыянта ўсю маёмасьць, пазбавіць званьня падпалкоўніка, а таксама права займаць дзяржаўныя пасады. Двое ягоных падзельнікаў атрымалі 9 і 8 гадоў пазбаўленьня волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG