Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над журналістамі. Ярашэвічу — 12, Галко — 10 сутак

абноўлена

Прэс-сакратар БАЖ пра суд над Галко і Ярашэвічам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:55 0:00
Наўпроставы лінк

Прэс-сакратар БАЖ пра суд над Галко і Ярашэвічам

Скончыліся працэсы над незалежнымі журналістамі Аляксандрам Ярашэвічам і Зьмітром Галко. Ярашэвіча суд арыштаваў на 12 сутак, Галко — на 10. Іх прызналі вінаватымі ў парушэньні двух адмінстрацыйных артыкулаў: непадпарадкаваньне міліцыі і хуліганства.

18:45 Суд арыштаваў Аляксандра Ярашэвіча на 12 сутак.

18:10 Суд пакараў Зьмітра Галко 10 суткамі арышту. Яго абвінавацілі па двух артыкулах — у непадпарадкаваньні міліцыі і дробным хуліганстве.

17:40 У судзе над Ярашэвічам абвешчаны перапынак для вынясеньня прысуду. Падчас разгляду справы выступілі тыя ж сьведкі-амапаўцы Гарошка і Жарскі. Але супярэчнасьцяў у паказаньнях было меней, чым падчас працэсу над Галко. Таксама ў судзе высьветлілася, што адзін пратакол быў складзены ўчора ўвечары, а другі склалі сёньня і пры гэтым улічылі ўсе хібы, якія высьветліліся пры разглядзе справы Галко. Паводле адваката Аляксандра Галіева, гэта было зроблена пасьля працэсу над Галко, падчас якога "ўсплылі" некаторыя разыходжаньні ў паказаньнях сьведак.

Жонка Ярашэвіча выйшла з залі суду ў сьлязах і нічога не камэнтуе.

16:50 Пачаўся працэс над Аляксандрам Ярашэвічам. Судзьдзя — Тацяна Матыль. Сьведкі-міліцыянты тыя ж.

У судзе над Галко перапынак — чакаецца рашэньне суду.

15:40 Адзін зь міліцыянтаў заўважыў, што журналісты з залі адпраўляюць смс-паведамленьні. Таму судзьдзя забараніў журналістам карыстацца мабільнымі тэлефонамі. Іх склалі на асобнае крэсла. Прычым міліцыянты тэлефонамі карысталіся.

Сьведка-амапавец Віктар Жарскі сказаў, што Галко і Ярашэвіч ішлі па вуліцы Прылуцкай і гучна лаяліся матам. Ён разам зь іншым супрацоўнікам міліцыі да іх падышоў і зрабіў заўвагу. Аднак журналісты працягвалі лаяцца.Тады міліцыянты выклікалі машыну, журналісты супраціўляліся, а Ярашэвіч нібыта спрабаваў уцячы. Таму Галко абвінавачваецца ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і ў дробным хуліганстве. Потым выступіў амапавец Аляксей Гарошка, які распавёў тое ж самае, аднак у паказаньнях былі разыходжаньні. У пратаколах, складзеных міліцыянтамі, многа выпраўленьняў.

15:17 Аднавіўся працэс над Зьмітром Галко.

13:45 У судзе выступіў Зьміцер Галко. Ён паведаміў, што яго і Ярашэвіча затрымалі ля ўваходу ў станцыю мэтро «Міхалова». Пад’ехаў аўтобус, зь якога выскачылі 5 міліцыянтаў у цывільным. Не прадставіліся. Прычын затрыманьня не патлумачылі. Ён зайшоў у аўтобус, не супраціўляўся.

Галко кажа, што ў пастарунку міліцыі на яго не складалі пратакол затрыманьня, а толькі перапісалі рэчы.

Галко падкрэсьлівае, што пратаколу затрыманьня няма.

Міліцыянт Дзьмітры Новік заявіў у судзе, што такі пратакол ёсьць. Ён таксама сказаў, што Галко адмовіўся падпісваць пратакол.

Адвакат Галіеў зьвярнуў увагу на тое, што рапарты аб затрыманьні, напісаныя міліцыянтамі Жарскім і Гарошкам, супадаюць да апошняга слова.

Новік ня змог патлумачыць, чаму так.

Міліцыянты ў судзе адмовіліся даць Галко вады і ежы.

Ён заявіў, што нічога ня еў ад учора.

13:15 Паралельна адбываецца разгляд справы Ярашэвіча. Яго судзіць Тацяна Мотыль. Але паколькі Галіеў абараняе і Галко, і Ярашэвіча, Мотыль зрабіла перапынак. Яна чакае, пакуль асудзяць Галко, каб Галіеў змог удзельнічаць у працэсе над Ярашэвічам.

13:00 Першым будуць судзіць Зьмітра Галко. Яго вінавацяць у парушэньні грамадзкага парадку і непадпарадкаваньні міліцыі.

12:20 Зьмітра Галко будзе судзіць Яўген Хаткевіч. У судзе кажуць, што справу Ярашэвіча будзе разглядаць не Мотыль, а нейкі іншы судзьдзя. Але пакуль ня могуць сказаць ягонае прозьвішча.

11:50 Справы будзе разглядаць судзьдзя Тацяна Мотыль.

11.40 Ярашэвіча і Галко будзе абараняць адвакат Аляксандар Галіеў.

Вольга, жонка Зьмітра Галко, не выключае, што прычынай арышту сталі крытычныя артыкулы пра міліцыю, якія Зьміцер апошнім часам публікаваў у «Народнай волі».

11.30 Ярашэвіча і Галко прывезьлі ў суд.
Судзяць Аляксандра Ярашэвіча і Зьмітра Галко
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:16 0:00
Наўпроставы лінк




Аляксандар Ярашэвіч
Аляксандар Ярашэвіч


Зьміцер Галко
Зьміцер Галко




10:00 Аляксандар Ярашэвіч і Зьміцер Галко правялі ноч у міліцыі Маскоўскага раёну Менску.

Паводле Алены Дубовік, грамадзянскай жонкі Алеся Ярашэвіча, яны яшчэ знаходзяцца ў Маскоўскім райаддзеле міліцыі. Міліцыя ня кажа, што будзе далей, нават ня кажа, калі будзе суд, вызваляць іх ці не аніякай інфармацыі не дае.

У Маскоўскім судзе іх яшчэ няма, і няма інфармацыі пра тое, калі адбудзецца суд над імі.


Ярашэвіча і Галко затрымалі 6-га, калі вярталіся ад турмы на вуліцы Акрэсьціна. Там Ярашэвіч і Галко сустракалі ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», якія выйшлі на волю пасьля 10-суткавага арышту.

Аляксандар Ярашэвіч толькі нядаўна выйшаў з турмы Акрэсьціна. 26 красавіка ён разам з журнлаістам Генадзем Барбарычам быў затрыманы пасьля дазволенага ўладамі Чарнобыльскага шляху. Супраць журналістаў склалі адміністрацыйныя пратаколы, а суд Савецкага раёну прызнаў іх вінаватымі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і пакараў трыма суткамі арышту кожнага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG