Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргею Каваленку пагражае новае зьняволеньне


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Віцебскага актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленку выклікалі ў інспэкцыю Першамайскага раёну Віцебску, дзе зрабілі яму другое за тыдзень папярэджаньне.

«Гэтае папярэджаньне тычыцца таго ж эпізоду ад 25 сакавіка, калі мяне абвінавацілі, што я нібыта ня там перайшоў дарогу. Зараз кажуць, што нібыта яшчэ і нецэнзурна лаяўся на міліцыянтаў. Адвакат патлумачыў, што гэтых двух папярэджаньняў ім дастаткова, каб зноў адправіць мяне за краты. Паспрабую абскардзіць папярэджаньні, але праблема ў тым, што нават копіі гэтых папер міліцыянты не даюць. Працягваецца прававое бязьмежжа, як у 2010 годзе, калі мяне гэтаксама пасьля двух папярэджаньняў з „хатняй хіміі“ адправілі ў рэальную турму», — заявіў Каваленка Свабодзе.

Былы палітвязень Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і адзін месяц зьняволеньня пасьля таго, як вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Падчас сьледзтва і суду некалькі разоў трымаў працяглыя галадоўкі. Быў памілаваны ў верасьні 2012-га пасьля амаль году зьняволеньня. На два гады Каваленку паставілі на прафіляктычны ўлік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG