Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь вярнуўся яшчэ адзін экзэмпляр Статута ВКЛ


Музэй гісторыі Магілёва стаў уладальнікам яшчэ аднаго экзэмпляру Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 году. Старадрук датуецца 1774 годам.

Яго выдрукавалі ў Вільні на польскай мове. Выданьне ўяўляе сабой канвалют з трох асобных выданьняў. Акрамя Статута, у кнізе зьмешчаны «Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага» і «Інструктаж».

«Унікальнасьць гэтага экзэмпляру ў тым, што ён належаў шляхціцу з Магілёўшчыны Антонію Сабанскаму. У другой палове 18 стагодзьдзя Сабанскі жыў у Мсьціславе. З нашых зямель гэты Статут трапіў на ўсход. А набыты ён быў у прыватнага калекцыянэра ў Расеі, у Кастраме. Сродкі на яго набыцьцё даў бізнэсовец Валеры Казакоў», — паведамілі Свабодзе ў музэі гісторыі Магілёва.

Першы экзэмпляр Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 году папоўніў экспазыцыю магілёўскага музэю ў ліпені 2012 году. Ён быў выдадзены на старабеларускай мове пры канцы 16-га альбо на пачатку 17-га стагодзьдзя ў друкарні Мамонічаў у Вільні. Грошы для набыцьця Статута зьбіралі талакой.

Статут — найвышэйшы заканадаўчы акт Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, папярэднік эўрапейскіх канстытуцыяў.

Акрамя Статутаў Вялікага Княства Літоўскага, талакой у Музэй гісторыі Магілёва былі набытыя старадрукі «Часоўнік» (1773 году выданьня), Псалтыр (1773 году), а таксама кніга Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі», якую надрукавалі ў 1676 годзе ў Франкфурце-на-Майне
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG