Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкая амбасада адновіць дзейнасьць

абноўлена

Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більт у сваім твітэры паведаміў пра хуткае вяртаньне швэдзкіх дыпляматаў у Менск.

«Пасьля пэўных складанасьцяў неўзабаве мы зноў накіруем часовага паверанага ў справах кіраваць нашай амбасадай у Менск, Беларусь. Добра для кожнага», — напісаў Більт.

Швэдзкая амбасада ў Менску была закрытая на патрабаваньне Аляксандра Лукашэнкі, гэтаксама як і беларуская ў Стакгольме, пасьля скандалу з дэсантам плюшавых мядзьведзяў.

Намесьніца начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына пракамэнтавала інфармацыю пра накіраваньне ў Беларусь Часовага паверанага ў справах Швэцыі:

«Па выніках праведзеных па ініцыятыве швэдзкага боку двух раўндаў кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў беларускім бокам прынятае станоўчае рашэньне адносна просьбы швэдзкага боку аб акрэдытацыі ў Менску Часовага паверанага ў справах Швэцыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Беларускі бок зыходзіць з таго, што дзейнасьць швэдзкага дыплямата ў Рэспубліцы Беларусь будзе ажыцьцяўляцца ў поўнай адпаведнасьці з палажэньнямі Венскай Канвэнцыі аб дыпляматычных адносінах, і накіравана на рэалізацыю значнага патэнцыялу двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, разьвіцьцё гуманітарных, міжасабовых кантактаў, узаемадзеяньне ў галіне экалёгіі й тэхнічнай дапамогі».

19 сакавіка Генэральная пракуратура Швэцыі абвясьціла пра пачатак расьсьледаваньня па справе аб незаконным перасячэньні ў ліпені 2012 году літоўска-беларускай мяжы самалётам, якім кіраваў швэдзкі экіпаж.

На пачатку студзеня 2013 году літоўская Генпракуратура, якую беларускія ўлады заклікалі расьсьледаваць інцыдэнт, заявіла, што правяла ўсе магчымыя дзеяньні ў рамках крымінальнага працэсу, але далейшае крымінальны перасьлед магчымы толькі ў Швэцыі.

Літоўскія пракуроры прызналі падазраванымі двух чалавек, жыхароў Швэцыі. У сувязі з гэтым Літва зьвярнулася ў Швэцыю з просьбай працягнуць крымінальнае расьсьледаваньне.

1 жніўня ўлады Беларусі адмовілі ў працягу акрэдытацыі амбасадару Швэцыі ў Беларусі Стэфану Эрыксану, пасьля чаго выбухнуў беларуска-швэдзкі дыпляматычны скандал. 17 жніўня КДБ зьмяніў Сурапіну і Башарымаву меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG