Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія будзе прадстаўляць Швэцыю ў Менску


МЗС Эстоніі, Талін

МЗС Эстоніі, Талін

Урад Эстоніі ў чацьвер абмяркуе законапраект, згодна з якім Талін будзе прадстаўляць інтарэсы Швэцыі ў Беларусі ў візавых пытаньнях.

МЗС Эстоніі прадставіць ураду адпаведнае пагадненьне паміж Эстоніяй і Швэцыяй, якое заменіць сабой пагадненьне, заключанае 6 студзеня 2011 года.

Згодна з дзеючым пагадненьнем, Швэцыя прадстаўляе Эстонію ў Гаване і Прэторыі. МЗС Швэцыі выказаў жаданьне, каб Эстонія прадстаўляла Швэцыю ў Менску ў візавых пытаньнях.

Пагадненьне павінна ўступіць у сілу 20 жніўня.

На пачатку жніўня Менск пакінуў амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан, якому ўлады Беларусі адмовілі ў працягу акрэдытацыі. Дыплямата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасьці.

8 жніўня МЗС Беларусі авесьціў, што адклікае ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме. Швэдзкаму боку рэкамэндавана прыняць аналягічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпляматаў зь Менску да 30 жніўня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG