пятніца, 28 лістапада 2014, Менск 20:54

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Шварцэнбэрг — Сурвіле: Візы тармозіць не ЭЗ, а Менск

У Дзень Волі міністар замежных спраў Чэскай Рэспубліка Карэл Шварцэнбэрг сустрэўся са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.

У часе гутаркі Івонкі Сурвілы з Карлам Шварцэнбэргам
У часе гутаркі Івонкі Сурвілы з Карлам Шварцэнбэргам
Адразу пасьля сустрэчы Івонка Сурвіла дала інтэрвію Ганне Соўсь у жывым  эфіры Радыё Свабода.




Соўсь: Івонка, якія галоўны вынікі перамоваў з кіраўніком чэскага МЗС, экс-кандыдатам на прэзыдэнта Карлам Шварцэнбэргам?

Сурвіла: Мы пачалі ад пытаньня Незалежнасьці Беларусі, узгадалі дасягненьне нашае леташняе — «Віленскі Мэмарандум» за Незалежнасьць, а таксама заўважылі, да якой ступені апазыцыя з’ядналася для падпісаньня гэтага вельмі важнага для нас дакумэнту. Закранулі тэму Расеі і яе ўплыву на Беларусь, было прыемна адчуць,  што спадар Шварцэнбэрг вельмі добра гэтую праблему ўсьведамляе. Гаварылі мы і пра Шэнгенскія візы для грамадзянаў Беларусі. Спадар Шварцэнбэрг сказаў, штоў пытаньні візаў фактычна не Эўропа супраціўляецца зьменьшаньню цаны і лібэралізацыі візавага рэжыму, а — Беларусь. І сказаў, што вельмі цяжка казаць пра супольную акцыю ў гэтай галіне, таму што некаторыя краіны хочуць рабіць выключна паводле ўзаемных дамоваў, і калі Эўропа да гэтага гатовая — Беларусь (маецца на ўвазе цяперашняе кіраўніцтва) — супраціўляецца. І ў такой сытуацыі Эўропа сама па сабе вельмі мала можа зрабіць. Але ён гэта бярэ пад увагу і ён пра гэта будзе гаварыць з Эўропай.
Івонка Сурвіла і Карэл Шварцэнбэрг
Івонка Сурвіла і Карэл Шварцэнбэрг


Соусь: А што яшчэ дзеля падтрымкі дэмакратычных сіл у Беларусі можна зрабіць, пра што гаварыў спадар Шварцэнбэрг?

Сурвіла: Мы гаварылі пра палітычных вязьняў, уздымалі пытаньне акцыі супраць хакейнага чэмпіянату ў Менску ў 2014 годзе. Таксама гаварылі пра фундацыю «Эразмус», Шварцэнбэрг казаў, што ён ужо доўга гэтым займаецца, што ён падтрымоўваў і будзе падтрымоўваць — з намерам дазволіць большай колькасьці студэнтаў беларускіх атрымліваць стыпэндыі ў Эўропе. Ну і апошні пункт, які мы закранулі — гэта справа наданьня беларусам у Чэхіі статусу нацыянальнай меньшасьці, пра што ён таксама дакладна ведаў і гэтую прапанову ён таксама падтрымлівае.
Сяргей Навумчык, Івонка Сурвіла і Карэл Шварцэнбэрг
Сяргей Навумчык, Івонка Сурвіла і Карэл Шварцэнбэрг

Тэгі: палітвязьні,бнр,візы,сурвіла,шварцэнбэрг,Рада БНР


Ганна Соўсь

sousa+rferl.org

Ганна Соўсь нарадзілася ў 1971 годзе ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Сябра БАЖ.

Блог Ганны Соўсь
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
25.03.2013 22:42
Бла-бла-бла. Калi б Эуропа захацела, дауно ужо бы пытанне з вiзамi вырашыла. А улады заусёды будуць працiвiцца.
Адказаць

Імя:: Паўлюк Горад:: Койданава
26.03.2013 14:44
О, як атрымліваецца! Яны ўжо даўно, аказваецца, хочуць адмяніць візы. Але ж Лукашэнка не дазваляе прымаць самастойныя рашэньні!
Во дажыліся да чаго! Сапраўды перажываем нейкі дзіўны і ўнікальны час. Такога яшчэ ў гісторыі не было.

Імя:: Константин Горад:: БРЕСТ
25.03.2013 23:13
Получается , что рука Лукашенко крепко держит за горло Евросоюз и в частности в лице министра иностранных дел Чехию . С его слов , они рады снижению цены визы , да вот только Лукашенко добро не дает Ну прямо неразрешимая проблема , заставляют больше брать денег а они бедные никак не могут меньше . Не велено .

Імя:: cioma
26.03.2013 13:00
Сапраўды, "ў такой сытуацыі Эўропа сама па сабе вельмі мала можа зрабіць", бо гэта ж так цяжка аднабакова адмяніць візы для беларусаў.

Прапаную ЭЗ наступнае вырашэньне праблемы: усе грамадзяне Беларусі з пашпартам, не маладзейшым за 10 год, могуць вольна ездзіць у краіны ЭЗ.
Для кампэнсацыі выдаткаў прапаную перанакіраваць на гэта грошы, што даюцца на розныя "сэмінары", "маніторынгі" ігд.
Адказаць

Імя:: Тэрэспаль
27.03.2013 15:59
Немагчыма, бо ёсць спіс асоб пад візавай забаронай на ўезд у ЭЗ. Спачатку змяніць рэжым, каб можна было скасаваць санкцыі, а гэта створыць магчымай скасаванне віз. Пакуль рэжым беларусамі не зменены, адзінае, што магчыма - зрабіць візы дармовымі.

Імя:: Міхал Горад:: Тутэйшы
27.03.2013 10:41
Адзіная краіна ў Эўропе, а магчыма і ў сьвеце, якая выразна разумее Беларусь як нацыянальную дзяржаву, заўжды цікавіцца яе праблематыкай і ўсяляк (на колькі магчыма) спрыяе нашым праблемам. І гэта гістарчна, з даўніх часоў. Дзякуй Чэхія
Belarus – RFE/RL competition for the best slogan, undated
Настройцеся на Свабоду!

Новыя хвалі Свабоды ад 26 кастрычніка

Аляксандар Ахмач

Фотагалерэя Берасьце: Аляксандра Ахмача судзяць за плякат «Russian army go home»

У Берасьці адбылося першае паседжаньне па справе Аляксандра Ахмача, які 8 верасьня сфатаграфаваўся ў Берасьцейскай крэпасьці з плякатам «Russian army go home». чытаць далей >

УСЕ НАВІНЫ
External Widget cannot be rendered.

чытаць іншыя навіны >>
External Widget cannot be rendered.

ТОП-ЛІСТ

БЯЗ ЧАРКІ І СКВАРКІ

7 прычынаў есьці часнык

Напярэдадні зімы час падштурхнуць сваю імунную сыстэму. чытаць далей >

ВАРТА
Карціна Язэпа Драздовіча

Дзе раман, пісьменьнікі?

Патрабаваць ад беларускіх пісьменьнікаў раман — насамрэч наш нацыянальны трэнд, праграма максымум, укладзеная... самімі літаратарамі. ПІша Павал Абрамовіч. чытаць далей >

справаводства па-беларуску

Шыльды па-беларуску. Як выконваюцца патрабаваньні закону на Гомельшчыне?

Ігар Случак зьвярнуўся у райвыканкамы Гомельскай вобласьці з пытаньнем, чаму шыльды і паказальнікі не падпісваюцца па-беларуску, як гэтага патрабуе закон. І вось якія атрымаў адказы. чытаць далей >

іншыя выпускі
Прадай бараду
Прадай бараду. Мова

Відэа Па-беларуску — картопы, па-руску — бульба

У новым выпуск перадачы «Прадай бараду» Андрусь Такінданг распавядае пра стаўленьне беларусаў да мовы і пра канфуз, які адбыўся зь яго сябрам у вёсцы. чытаць далей >

іншыя выпускі
Berlin Wall Crumbles 1989

Відэа Наколькі крах камунізму быў перадвызначаны?

Гэты выпуск «Зоны Свабоды» перадачы прысьвечаны 25-й гадавіне падзеньня Бэрлінскага муру чытаць далей >

іншыя публікацыі
Валянцін Жданко

«Кінесься разьнімаць суседзяў — дык і табе ў нос могуць даць...»

У пошце Свабоды па-ранейшаму дамінуюць тэмы, так ці інакш зьвязаныя з вайной на паўднёвым усходзе Ўкраіны. чытаць далей >

Цуды і дзівосы Беларусі
Малюнак: Павел Татарнікаў (с) 2014

Альгерд Бахарэвіч: Паліцаі

Паліцай – дзіўнае азначэньне. Вайна даўно скончылася, а гэтым словам карыстаюцца так, быццам мы – партызаны ў лесе, якіх сабралі паслухаць урок палітграматы ад заежджага камісара. чытаць далей >

Свабода ў турмах
Прарасейскі сэпаратыст у двары турмы строгага рэжыму ў Данецку

Мультымэдыі  «У нашу мужчынскую камэру апалчэнцы кінулі згвалтаваную імі дзяўчыну»

Што такое вязьніца ў ваенны час, чым адрозьніваецца турэмнае зьняволеньне ад ваеннага палону? чытаць далей >

ПАДАРОЖЖЫ СВАБОДЫ

Затычка сусьветнага патопу. Сакрэтная зброя Беларусі

«Казалі, што пад гэтым каменем закапаная залатая карэта... Але пайшла пагалоска, што калі гэты камень вырваць, дык пад ім вада і нас усіх затопе». чытаць далей >

ПА-БЕЛАРУСКУ ЗЬ ВІНЦУКОМ ВЯЧОРКАМ

Аўдыёслайды Сюдою туды, а тудою сюды. Расейская мова ў вуснах беларусаў

Расейскія ваяўнікі за культуру мовы змагаюцца супраць пранікненьня беларусізмаў, запісваючы іх у прастамоўе. Піша Вінцук Вячорка чытаць далей >