Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невыязны Нявыглас наведаў Вену


Генадзь Нявыглас
Генадзь Нявыглас

Намесьнік генэральнага сакратара Арганізацыі дамовы калектыўнай бясьпекі (АДКБ) Генадзь Нявыглас выступіў у Вене падчас так званага Дня бясьпекі АБСЭ.

На мерапрыемстве, якое адбылося 12 сакавіка, разглядаліся пытаньні ўзаемадзеяньня міжнароднай супольнасьці з Аўганістанам і дзяржавамі Цэнтральнай Азіі. Яно праводзілася па ініцыятыве генэральнага сакратара АБСЭ Ламбэрта Зан’ера.

Напярэдадні Нявыглас меў сустрэчы са сталымі прадстаўнікамі дзяржаў-сяброў АБСЭ пры Арганізацыі, паведамляе БелТА.

Афіцыйныя асобы, якія падпалі пад візавыя санкцыі ЭЗ, адказныя за парушэньні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, а таксама падтрымліваюць або зьяўляюцца бэнэфіцыярамі ўлады Лукашэнкі.

Генадзь Нявыглас трапіў у сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу, калі быў на пасадзе кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі. У 2008 годзе ён быў адпраўлены ў адстаўку, бо не забясьпечыў бясьпеку на дзень незалежнасьці, калі падчас канцэрту быў учынены тэракт. У 2011 годзе Лукашэнка прызначыў яго на пасаду намесьніка генэральнага сакратара АДКБ.

Анатоль Куляшоў
Анатоль Куляшоў
У студзені летась былы міністар унутраных справаў Анатоль Куляшоў, які таксама знаходзіцца ў «сьпісе неўязных», наведаў Францыю па запрашэньні Інтэрполу. Тады патлумачылі, што запрашэньне міністру было дасланае ад імя міжнароднай структуры, і таму гэтыя санкцыі ня дзейнічалі. Аднак Куляшоў ня меў ніякіх кантактаў з афіцыйнымі асобамі Францыі.

Таксама ў Нацыянальным рэестры прававых актаў у 2012 годзе быў апублікаваны дакумэнт аб камандзіраваньні невыязнога былога старшыні КДБ Вадзіма Зайцава ў Рым. Пра падрабязнасьці візыту, і ці адбыўся ён увогуле, нічога не паведамлялася.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG