«Сёньня мы зь сябрам вярталіся з сустрэчы Дзень беларускай Вікіпэдыі ў Варшаве. На берасьцейскай мытні ў торбе майго сябра знайшлі кнігі, што былі нам прэзентаваныя на гэтай сустрэчы. Нас затрымалі без тлумачэньня падставаў, адабралі кнігі і пашпарты. З гэтае нагоды мы спазьніліся на менскі цягнік і, калі нас не адпусьцяць у бліжэйшы час, мы рызыкуем не пасьпець памяняць квіткі і застанемся бяз грошай на зваротны шлях» — цытавала Ірына Губская ў сваім фэйсбуку словы аднаго з затрыманых.
Мытнікаў зацікавілі кнігі, якія студэнты везьлі з Варшавы. Між іншага, там была кніга «Беларусь у фокусе: Беларусь вачыма замежных журналістаў».
Мытнікаў зацікавілі кнігі, якія студэнты везьлі з Варшавы. Між іншага, там была кніга «Беларусь у фокусе: Беларусь вачыма замежных журналістаў».