Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры: Трэба адказаць Паўночнай Карэі, каб стрымаць Іран


Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры кажа, што міжнародная супольнасьць павінна зрабіць «моцны і надзейны » адказ на апошняе ядзернае выпрабаваньне ў Паўночнай Карэі.

Кэры кажа, што такі адказ патрэбны для таго, каб паказаць Ірану, што міжнародная супольнасьуь сур’ёзна ставіцца да праблемы распаўсюду ядзернай зброі.

Кэры, выступаючы ў сераду ў Вашынгтоне, не ўдакладніў, якія захады могуць быць прынятыя ў адказ на трэцяе па ліку ядзернае выпрабаваньне ў Паўночнай Карэі. Але ён сказаў, што «паколькі гэта зьяўляецца недапушчальным ў Паўночнай Карэі», гэта таксама зьяўляецца «недапушчальнам» для Ірану.

Адрозна ад Паўночнай Карэі, Іран адмаўляе любыя спробы стварэньня ядзернай зброі. Аднак афіцыйны Тэгеран адхіліў патрабаваньні міжнароднай супольнасьці спыніць ўзбагачэньне ўрану.

Наступны раўнд перамоваў з нагоды ядзернай праграмы Ірану заплянаваны на 26 лютага ў Казахстане.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG