Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганарар Джэймса Бонда — як 5-гадовы бюджэт беларускага кіно


Брытанскі актор Дэніэл Крэйг стане самым высокааплатным выканаўцам ролі «агента 007». За два фільмы ён атрымае 50 мільёнаў даляраў.

Як паведаміў ў нядзелю брытанскі тыднёвік Sunday Times, у 2014 і 2016 годзе павінны выйсьці яшчэ два фільмы пра Джэймса Бонда з Крэйгам у галоўнай ролі, і яго ганарар складзе 31 мільён фунтаў стэрлінгаў (прыклад 50 мільёнаў даляраў).

Для параўнаньня, у 2012 годзе ў межах дзяржаўнага фінансаваньня на ўсе беларускія кінакарціны было вылучана 85 мільярдаў рублёў (10 мільёнаў даляраў). Большасьць гэтых грошай была асвоеная «Беларусьфільмам».

Цяпер Дэніэлу Крэйгу 44 гады. За карціну «Казіно Раяль», дзе малавядомы тады актор дэбютаваў у ролі супэрагента, ён атрымаў усяго толькі 3 мільёны фунтаў. Дагэтуль самы высокі ганарар за галоўную ролю ў папярэдніх сэрыях «агента 007» меў Пірс Броснан — ён атрымаў 16,5 мільёнаў фунтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG