Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кузьняцоў: І надалей буду наведваць Курапаты


Ігар Кузьняцоў
Ігар Кузьняцоў

Гісторык Ігар Кузьняцоў камэнтуе заяву прадстаўніка КХП-БНФ Валера Буйвала пра тое, што яго абвесьцілі пэрсонай нон-грата ў Курапатах.

«Гэты першы выпадак у практыцы, у тым ліку і таталітарных краінаў, калі грамадзкая арганізацыя забараняе чалавеку наведваць нейкую тэрыторыю. Тым больш тут гаворка ідзе пра месца пахаваньня», — заявіў Кузьняцоў «Свабодзе». «Гэта ўсё адно, што забараніць чалавеку ісьці на могілкі. Гэта тое самае, што сказаць: „Вашыя погляды нас не цікавяць. Гэтая тэрыторыя нам падведамственна“.

„Калі КХП-БНФ зьяўляецца „смотрящей“ за гэтай тэрыторыяй, то яны павінныя пра гэта заявіць. Уласна, яны ўчора і заявілі, што гэта нашая тэрыторыя“, — кажа Кузьняцоў.

Гісторык адзначае: „Гэта катастрофа для гэтай партыі, лідэра Пазьняка“.

Ігар Кузьняцоў дадаў, што і надалей будзе наведваць Курапаты.

Працяг тэмы — пазьней на сайце „Свабоды“


4 лістапада адзін язь лідэраў КХП-БНФ Валеры Буйвал заявіў: » Мы, патрыёты-фронтаўцы, абаронцы Курапацкай сьвятыні абвяшчаем савецкага палітработніка, падпалкоўніка Кузьняцова пэрсонай нон-грата на тэрыторыі Курапацкай сьвятыні і на тэрыторыі іншых сьвятыняў, дзе ёсьць пакутнікі нашага народа".

Канфлікт КХП-БНФ супраць Ігара Кузьняцова пачаўся з-за помніка забітым польскім афіцэрам

Раней старшыня КХП-БНФ Зянон Пазьняк скрытыкаваў намер паставіць у Курапатах памятны знак забітым польскім афіцэрам.

У звароце Пазьняка, які быў зачытаны на мітынгу ў Курапатах на Дзяды 28 кастрычніка гаворыйцца: «Нядаўна адна такая асоба паведаміла, што група расейскага Мэмарыялу ў Беларусі заплянавала паставіць крыж у Курапатах у памяць „афіцэраў польскага войска, расстраляных у Беларусі“.

Як адкрывальнік, дасьледчык і кіраўнік археалягічнага дасьледаваньня Курапатаў у 1988 годзе нагадваю, што на сёньняшні дзень няма абсалютна ніякіх падставаў і абсалютна ніякіх археалягічных фактаў, якія б давалі нагоду меркаваць, што ў Курапатах „расстраляныя афіцэры польскага войска“ (і ўвогуле якія-небудзь вайсковыя асобы чыйго-небудзь войска). Тут знойдзеныя трупы толькі выключна цывільных людзей, і ў асноўным — бедных сялян, абутых у галёшы і клееныя гумовыя бахілы».


Аднак знак усталявалі 29-га кастрычніка. На наступны дзень невядомыя яго скралі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG