панядзелак, 20 траўня 2013, Менск 09:23

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Булгакаў больш не галоўны рэдактар «Arche»

Валер Булгакаў паведаміў, што перастаў быць галоўным рэдактарам часопіса «Arche», які ачольваў з 1998 году. Новым рэдактарам прызначаны Алесь Пашкевіч.

Валер Булгакаў
Валер Булгакаў
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Такое рашэньне прыняў заснавальнік Андрэй Дынько, каб уратаваць выданьне ад закрыцьця, патлумачыў спадар Булгакаў.

14 верасьня Валер Булгакаў прыехаў у Горадню, каб прадставіць новую кнігу з сэрыі часопіса «Arche» «Саветызацыя Заходняй Беларусі» аўтарства гісторыка Яна Шумскага. На сустрэчу прыйшлі супрацоўнікі падатковай інспэкцыі і зрабілі «кантрольную закупку». Пасьля гэтага яны сканфіскавалі каля двухсот асобнікаў часопіса і кніг, на якія не было накладных. Пазьней Булгакава затрымалі на нейкі час.

Былы галоўны рэдактар часопіса «Arche» Валер Булгакаў пакараны сёньня гаспадарчым судом Гарадзенскай вобласьці паводле абвінавачаньня ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці — за продаж кніг і часопіса. Штраф складае пяць мінімальных адзінак, або пяцьсот тысяч рублёў. Сканфіскаваная таксама выручка за прададзеныя выданьні — 875 тысяч рублёў, а таксама забраныя ў Булгакава 194 асобнікі кніг і часопісаў. Затрымалі Валера Булгакава ў Горадні 14 верасьня падчас прэзэнтацыі новай кнігі. Ён лічыць, што гэта быў пачатак апэрацыі спэцслужбаў супраць «Arche».

У гаспадарчым судзе Гарадзенскай вобласьці прадстаўнік Кастрычніцкай падатковай інспэкцыі Горадні патлумачыў, што Булгакаў прадаваў кнігі, каб атрымаць прыбытак, але ня меў рэгістрацыі прадпрымальніка і не выдаваў пакупнікам чэкі або талёны. Ён таксама патлумачыў, што прадпісаньне наведаць прэзэнтацыю і зрабіць кантрольны закуп паступіла з абласной падатковай інспэкцыі.

Намесьнік старшыні абласнога гаспадарчага суду Дзяніс Валдайцаў прыняў пад увагу тое, што Валер Булгакаў цяпер беспрацоўны і мае на ўтрыманьні двух дзяцей. Таму штраф склаў пяць «мінімалак».

Аднак Валер Булгакаў разглядае сёньняшні суд толькі як эпізод у кампаніі супраць часопісу «Arche». Ён лічыць:
Гэта — пачатак апэрацыі беларускіх спэцслужбаў супраць нашага творчага асяродзьдзя

«Гэта — пачатак апэрацыі беларускіх спэцслужбаў супраць нашага творчага асяродзьдзя. 21 верасьня ў друкарню ў Менску, дзе друкуецца „Arche“, прыходзяць супрацоўнікі дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. На наступным тыдні адбываецца выняцьце дакумэнтаў. Што самае прыкрае, гэта суправаджаецца праслухоўваньнем тэлефонаў. 2 кастрычніка супрацоўнікі КДБ і міліцыя арыштоўваюць больш за пяць тысяч асобнікаў нашых выданьняў, кніжак і невялікую колькасьць часопіса „Arche“».

Валер Булгакаў тлумачыць, чаму ён перастаў быць галоўным рэдактарам „Arche“, які ўзначальваў з 1998 году:

«4 кастрычніка дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў арыштоўвае рахунак „Arche“ з той нагоды, што, будучы ў шоку пасьля канфіскацыі 2 кастрычніка, я папросту не знайшоў у сабе сілы данесьці запатрабаваныя дакумэнты да іх, хоць прыйшоў на допыт на наступны дзень. УДФР выклікае Андрэя Дынько, заснавальніка часопіса „Arche“. Пасьля гутаркі са сьледчым ён прымае рашэньне, што адзіны спосаб уратаваць часопіс у дадзенай сытуацыі — гэта памяняць галоўнага рэдактара».

Цяпер рэдакцыя пазбаўленая магчымасьці весьці эканамічную дзейнасьць і выканаць свае абавязкі перад падпісчыкамі. Гэта пагражае спыненьнем выхаду часопіса «Arche», кажа Валер Булгакаў. Ён не выключае таксама магчымасьці крымінальнай справы супраць сябе. Арыштаваныя ў Горадні кнігі і часопісы падаткоўцы ацанілі па трыццаць пяць тысяч рублёў за асобнік.

Булгакаў: «Яны арыштавалі цяпер больш за пяць тысяч асобнікаў. Калі памножыць на трыццаць пяць тысяч, атрымліваецца больш за дзьвесьце мільёнаў. Гэта сума, якая выходзіць за тысячу базавых велічыняў, гэта ўжо крымінальны артыкул».

Чытайце таксама

ЭЗ просіць Расею спыніць ціск на ЛГБТ-супольнасьць

Эўрапейскі зьвяз заклікаў Расею ўстрымацца ад прыняцьця закона аб забароне прапаганды гомасэксуалізму, бо ён можа "ўзмацніць дыскрымінацыю і гвалт адносна сяброў ЛГБТ-супольнасьці». >>>

Хакей: Швэды апранулі залатыя шлемы

Зборная Швэцыі праз 7 гадоў выйграла чэмпіянат сьвету па хакеі, абыграўшы ў Стакгольме швайцарцаў — 5:1. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Юлій Каралеў
18.10.2012 20:55
Усяго толькі 23 000 даляраў. Трэба "выкупаць" Булгакава так, як "выкупалі" Бяляцкага.

Імя:: Палімпсэст Горад:: hrodna
19.10.2012 14:45
Ну з Пашкевічам ды ягонымі часам зусім неадэкватнымі трызненнямі часопіс будзе марудна, але ўпэўнена рухацца да скону. Увогуле - дурасць: закон агульны для ўсіх, пра адказнасць за адсутнасць належных дакументаў уся рэдкалегія цудоўна ведала, а цяпер будуць "уключаць дурня" ды корчыць з сябе "ахвяраў" рэжыму. Часопіс шкада, а ягоных стваральнікаў - не. Самі вінаватыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

"Русские идут"

На дзень Перамогі 9 траўня ў Маскве адбылася падзея, якую ў параўнаньні з вайсковым парадам і іншымі сьвяточнымі мерапрыемствамі ў Расеі можна назваць малапрыкметнай. Але наступствы гэтай падзеі могуць быць (і хутчэй за ўсё будуць) вельмі і вельмі нават прыкметныя. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ