аўторак, 09 лютага 2016, Менск 01:23

    УСЕ НАВІНЫ / Культура

    Вольскі прэзэнтаваў «Саўку ды Грышку» ў сядзібе БНФ. Дадалося відэа

    Каля 150 чалавек прыйшлі на канцэрт Лявона Вольскага. Прэзэнтацыя "Саўкі ды Грышкі" мелася адбыцца ў Менску ў новым памяшканьні «Арт Сядзібы», але прайшла ў сядзібе Партыі БНФ. У канцэрце ўзяў удзел саксафаніст і флейтыст Павал Аракелян.



    З прэзэнтацыі ўкладальнік дыску «Саўка ды Грышка» Аляксей Знаткевіч:

    ​«Прыблізна 150 чалавек прыйшлі на прэзэнтацыю, дакладней патрапілі ў памяшканьне, таму што шмат людзей у гэтае памяшканьне сядзібы Партыі БНФ патрапіць ня могуць. Яно дастаткова малое. Некаторыя людзі слухаюць канцэрт праз вокны. Гэта паўпадвальнае памяшканьне. Адчыненыя вокны ў пакой, дзе граюць Лявон Вольскі і Павал Аракелян. Людзі сядзяць ля вокнаў і слухаюць на вуліцы.Лявон Вольскі выканаў шмат песьняў з праекту „Саўка ды Грышка“, 100 песьняў якога выйшлі на дыску ў сэрыі „Бібліятэка Свабоды“ і ўсе прысутныя атрымаюць, ці ўжо атрымалі па такім дыску. Нягледзячы на тое, што канцэрт не атрымалася правесьці ў „Арт-сядзібе“, людзі даведаліся пра зьмену адрасу праз сацыяльныя сеткі, праз сайт Свабоды і прыйшлі, і заля ня здолела ўмясьціць усіх, хто жадае».
    Аляксей Знаткевіч з прэзэнтацыі "Саўкі ды Грышкі"i
    || 0:00:00
    ...    
     
    X

    Вольскі прэзэнтаваў «Саўку ды Грышку» ў сядзібе БНФi
    X
    28.09.2012 21:35
    Каля 150 чалавек прыйшлі на канцэрт Лявона Вольскага. Прэзэнтацыя "Саўкі ды Грышкі" мелася адбыцца ў Менску ў новым памяшканьні «Арт Сядзібы», але прайшла ў сядзібе Партыі БНФ. У канцэрце ўзяў удзел саксафаніст і флейтыст Павал Аракелян.






     Вольскі, Аракелян і «Саўка ды Грышка» ад Юрыя Бондарава

    • Лявон Вольскі
    • Павал Аракелян.
    • Аляксей Знаткевіч, укладальнік дыску "Саўка ды Грышка".
    • Сядзіба Партыі БНФ.


    За дзень да імпрэзы супрацоўнікі Міністэртва па надзвычайных сытуацыях апячаталі памяшканьне, дзе плянавалася правесьці прэзэнтацыю.

    Вось што сказаў Свабодзе дырэктар «Арт Сядзібы» Павал Белавус: «Учора ўвечары прыйшоў да будынку і ўбачыў апячатаныя дзьверы. Адразу патэлефанаваў уладальніку, які падцвердзіў, што яго выклікалі да будынку і ў ягонай прысутнасьці дзьверы апячаталі супрацоўнікі МНС.

    x
    Усё вельмі проста: у сераду на generation. by выйшаў цудоўны матэрыял, у якім распавядалася, што «Арт Сядзіба» ўзнаўляецца ў новым месцы і першаю імпрэзаю ў пятніцу будзе сустрэча зь Лявонам Вольскім. Матэрыял пайшоў па інтэрнэту, яго прачыталі «патрэбныя» людзі, патэлефанавалі ў адміністрацыю Фрунзенскага раёну, там адразу паніка, тыя накіроўваюць праверыць памяшканьне МНС, а ўладальніка ставяць перад фактам, што новыя арандатары гэтага памяшканьня не пажаданыя. Такім чынам мы сёньня скасавалі падпісаную дамову і новая Арт Сядзіба зачыненая, не пасьпеўшы адчыніцца. Вось такая цэпная рэакцыя.

    x
    Цяпер вынікае, што ў юрыдычнай асобы зьняць памяшканьне пад нашую дзейнасьце нерэальна, адразу патэлефануюць і запалохаюць праблемамі ў бізнэсе. Застаецца шукаць уласьнікаў фізасобаў і замежныя прадпрыемствы, якім нічога не страшна, альбо шукаць спонсараў для набыцьця нейкага будынку ці памяшканьня ва ўласнасць. Самая непрыемнае, што «Арт Сядзіба» — гэта зусім не палітычны праект, цалкам культурна-асьветніцкі, але беларуская мова і нашая актыўнасьць выклікаюць «страх» у кагосьці».


    На новым дыску з сэрыі «Бібліятэка Свабоды» сабраныя 100 песьняў, што гучалі цягам двух гадоў ў нашым эфіры і на сайце.  Наведнікі сёньняшняй імпрэзы атрымаюць гэты дыск у падарунак.

    25 прэзэнтацыя дыска адбылася ў Магілёве, а 26-га ў Горадні.

    Першыя 50 песень Саўкі ды Грышкі.
    Гэтая дыскусія закрытая.
    Сартаваць камэнтары
    Камэнтары
         
    Імя:: А.В. Горад:: Менск
    28.09.2012 22:26
    А як даведацца пра наступны канцэрт?
    Адказаць

    Імя:: Вераніка Горад:: Ліда
    29.09.2012 07:44
    плянуецца канцэрт у кнігарні Ў 1 кастрычніка!!
    Адказаць

    Імя:: А.В. Горад:: Менск
    29.09.2012 20:13
    У якой мінавіта?
    Адказаць

    Імя:: Недумаў
    30.09.2012 03:19
    Можна значыць паставіць крыж і на галерэі Ў.
    Адказаць

    Імя:: Ананім
    30.09.2012 19:18
    Вайцюшкевiча перажыла i Вольскага перажыве :)

    Імя:: Алёна Горад:: Менск
    28.09.2012 22:48
    Падкажыце, калі ласка, а фатаздымкі ад Юрыя Бондарава якім чынам можна спампаваць?.. Вельмі хацелася б захаваць іх у асабістую калекцыю...
    Адказаць

    Імя:: Рэдактар
    29.09.2012 09:10
    Алёна, мы можам даслаць іх. На які адрас?
    Адказаць

    Імя:: Уладзімір Горад:: Менск
    30.09.2012 09:40
    а можна мне даслаць?))) hooli.gans@mail.ru
    Адказаць

    Імя:: Казік Горад:: Менск
    01.10.2012 14:07
    І мне, калі не цяжка:)
    mr.read@mail.ru

    Імя:: Алёна Горад:: Менск
    29.09.2012 03:16
    Прабачце за чарговы неспакой, але гэта зноўку я, усё з той жа просьбаю: выкладзеце, калі ласка, відэа з гэтага канцэрту на ваш канал на youtube...
    Адказаць

    Імя:: Mroja Горад:: Менск
    29.09.2012 15:54
    Далучаюся да просьбы. Вельмі хочацца спампаваць відэа, выкладзіце на ЮТуб, калі ласка.

    Асабліва ўразілі слухачы на вуліцы!
    Адказаць

    Імя:: Госьць
    29.09.2012 16:34
    Пад відэа стаіць спасылка «Спампаваць».
    Адказаць

    Імя:: Mroja Горад:: Менск
    30.09.2012 17:04
    Спасылку я бачыла. Але скарыстацца не атрымалася.
    Выкідвае на http://flashvideo.rferl.org/Videoroot/Pangeavideo/2012/09/6/6a/6a4634d6-c356-4729-bb0c-740a1329e628.mp4
    а захоўваць не хоча :(
    Адказаць

    Імя:: Ананім
    30.09.2012 19:11
    right click - save link as

    Імя:: Казік Горад:: Менск
    30.09.2012 23:01
    Падкажыце, калі ласка, дзе можна яшчэ знайсці фотаздымкі?:)
    Тут іх амаль няма:(
    АПОШНІЯ НАВІНЫ
    External Widget cannot be rendered.

    іншыя навіны

    ТОП-ЛІСТ

    External Widget cannot be rendered.