Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі абараняе беларускія выбары ад назіральнікаў АБСЭ


Міністэрства замежных справаў Расейскай Фэдэрацыі ў паведамленьні, апублікаваным на сайце міністэрства --> http://www.mid.ru/brp_4.nsf/newsline/E9B38FC2E837C39544257A84003F05F7 , адзначае свабодны і адкрыты характар ​​парлямэнцкіх выбараў у Беларусі і шкадуе аб «асаблівым» меркаваньні Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ па гэтым пытаньні.

«Маніторынг ажыцьцяўлялі шматлікія назіральнікі ад Расейскай Фэдэрацыі і розных міжнародных структур, у прыватнасьці Садружнасьці Незалежных Дзяржаў. Іх ацэнка палягае ў тым, што гэтыя выбары прайшлі свабодна, адкрыта, у спакойнай абстаноўцы, пры высокай яўцы выбаршчыкаў», — гаворыцца ў паведамленьні.

«На жаль, як звычайна ў такіх выпадках, дысанансам прагучала „адмысловае“ меркаваньне Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ, у папярэдніх высновах якога зноў узяў верх загадзя палітызаваны падыход», — падкрэсьлівае расейскае міністэрства замежных справаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG