панядзелак, 21 красавіка 2014, Менск 02:28

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Андрэй Пачобут на волі: Я не баюся

Журналіста Андрэя Пачобута 30 червеня выпусьцілі з гарадзенскай турмы пад падпіску аб нявыездзе.

Андрэй Пачобут разам з жонкай і дачкой
Андрэй Пачобут разам з жонкай і дачкой
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
«Да мяне прыйшлі ў камэру і сказалі зьбіраць рэчы, бо пераводзяць у іншую камэру. Але пасьля мяне проста вывялі за браму турмы», — паведаміў «Свабодзе» Андрэй Пачобут.

Адразу пасьля выхаду з турмы Андрэй Пачобут адказаў на пытаньні нашага карэспандэнта.

— Ці прад’явілі вам афіцыйнае абвінавачваньне?

— Так, мне прад’явілі абвінавачваньне — 367 артыкул, частка 2 — «паклёп на прэзыдэнта». Гэта прад’явілі сёньня недзе а 12 гадзіне ў прысутнасьці майго адваката.

— Якія могуць быць далейшыя сьледчыя дзеяньні? Яны будуць выклікаць вас на допыты?

— Пра гэта лепш пытацца ў сьледчых. Мае дзеяньні наступныя — у дадзены момант я ад’яжджаю ад турмы, і вельмі задаволены, што гляджу на турму зь іншага боку. Я вяртаюся дадому. Я разумею, што адна зь іхніх мэтаў было тое, каб запалохаць мяне. Але я не баюся.

— Чым бы вы патлумачылі тое, што вас выпусьцілі пад падпіску?

— Цяжка адразу патлумачыць. Магчыма, гэта вынік нейкага ціску. Альбо ад пачатку ўлады ведалі, што мяне ня будуць «зачыняць» да суду. Тут зашмат невядомых у гэтай справе. Магчыма, я бы больш мог сказаць, калі б я размаўляў са сьледчымі. Але я адмовіўся даваць усялякія паказаньні, супрацоўнічаць са сьледствам. Таму я ня шмат ведаю, акрамя таго, што напісана ў пастановах.

Пачобута выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзеi
|| 0:00:00
X
30.06.2012 18:35
Журналіста Андрэя Пачобута 30 червеня выпусьцілі з гарадзенскай турмы пад падпіску аб нявыезьдзе. Пачобут быў арыштаваны 21 чэрвеня, яго вінавацяць у паклёпе на прэзыдэнта (артыкул 367, частка 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь).


  • Па дарозе дадому
  • Андрэй Пачобут разам з жонкай і дачкой
  • Разам з бацькам Станіславам

БАЖ: Неабходна ўвогуле спыніць крымінальны перасьлед Пачобута

Намесьнік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец пракамэнтаваў вызваленьне Пачобута пад падпіску аб нявыезьдзе і нагадаў пазыцыю Беларускай асацыяцыі журналістаў у справе Пачобута:

Андрэй БастунецАндрэй Бастунец
x
Андрэй Бастунец
Андрэй Бастунец
«Безумоўна, мы вітаем гэты крок — выхад Андрэя з-за кратаў пад падпіску аб нявыезьдзе. Але нагадаю, што яшчэ 22 чэрвеня БАЖ выступіў з заявай пратэсту супраць крымінальнага перасьледу Андрэя Пачобута, і першым пунктам стаяла патрабаваньне зьмяніць Пачобуту меру стрыманьня. Але гэта толькі першы крок. На наш погляд, неабходна ўвогуле спыніць крымінальны перасьлед Пачобута. Бо само выкарыстаньне гэтага артыкулу Крымінальнага кодэксу носіць відавочна палітычны характар. Наша трэцяе патрабаваньне, на больш працяглы пэрыяд — наагул адмяніць артыкулы КК аб паклёпе на прэзыдэнта і абразе прэзыдэнта. Бо гэтыя артыкулы вельмі абмежавальна дзейнічаюць на свабоду слова ў краіне».


Андрэя Пачобута арыштавалі 21 чэрвеня. Супраць яго завялі крымінальную справу і вінавацяць паводле крымінальнага артыкула 367, частка 2: «Паклёп у адносінах да прэзыдэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў СМІ, учынены асобай, якая раней была асуджана за паклёп альбо зьнявагу».

Паводле Крымінальнага кодэксу, журналіста могуць пакараць абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленьнем волі на такі ж тэрмін.

Пачобут адмовіўся супрацоўнічаць са сьледствам.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Наталья. Горад:: КРС
30.06.2012 17:14
Здорово! Лучше бы вообще отпустили, но хоть так. Думаю, что не сильно ошибусь в своем предположении, что это такой толстый намек от нашего тонкого политика Европе и всем, кто завтра финал смотреть будет ядом с ним.

Імя:: Крывіч
30.06.2012 17:16
Вось,што цудадзейсная сіла футбола робіць!
Так марыянетка захацела, разам з эўрапейскімі палітыкамі футбол паглядзець, што вырашыла саступіць.
Але пасьля матчу можна ўсё назад адматаць і назад у клетку, бо мацюкамі на куклу крамлёўскую казаў і сьведкі знойдуцца.

Імя:: невядомы
30.06.2012 19:28
А як iнакш калi заутра Камароускi запытаецца за што Андрэя зачынiу? За паклёп, абразу? За тое што назвау цябе дыктатарам?

Імя:: Наталья
01.07.2012 16:16
Господи, дай семье Почобутов сил и здоровья! Держитесь
Відэа