Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Алесем Яўдахам працягнецца 30 чэрвеня


Алесь Яўдаха
Алесь Яўдаха

У судзе Кастрычніцкага раёну Менску аднавіўся разгляд крымінальнай справы супраць заснавальніка беларускамоўнага інтэрнэт-сэрвісу «Кнігі поштай» Алеся Яўдахі.

Яго вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці за тое, што дапамагаў людзям набываць беларускія кнігі.

Алесь Яўдаха дасылаў праз пошту кнігі вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзімера Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна і многіх іншых, якія цяжка набыць у дзяржаўных крамах. У гэтым пракуратура ўгледзела незаконнае прадпрымальніцтва і зьвярнулася ў суд. Абвінавачаньне замовіла 230 сьведак — карыстальнікаў паслугаў — з розных гарадоў краіны, зь якіх каля сотні было дапытана падчас судовых слуханьняў.

Суд над Алесем Яўдахам распачаўся летась і быў перапынены ў лістападзе ў зьвязку з правядзеньнем экспэртызы матэрыялаў справы. На паседжаньні 27 чэрвеня адбылося азнаямленьне з вынікамі экспэртызы, а наступнае суд прызначыў на суботу, 30 чэрвеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG