субота, 18 траўня 2013, Менск 17:56

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Людзі ў цывільным палююць на журналіста Эўрарадыё

Віталя Ругайна, журналіста Эўрарадыё людзі ў цывільным больш за шэсьць гадзінаў пільнавалі каля офіса Эўрарадыё, а пасьля яшчэ гадзіну адсочвалі па горадзе.

Віталь Ругайн, журналіст ЭўрарадыёВіталь Ругайн, журналіст Эўрарадыё
x
Віталь Ругайн, журналіст Эўрарадыё
Віталь Ругайн, журналіст Эўрарадыё
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Журналісты Эўрарадыё заўважылі некалькі аўтамабіляў, у якіх знаходзіліся людзі ў цывільным, яшчэ ў абед. Пасьля стала вядома, што яны цікавіліся менавіта Віталём Ругайнам. Увесь гэты час Віталь знаходзіўся ў офісе разам з калегамі.

Пад вечар у офісе сабраліся журналісты з іншых СМІ і было вырашана выйсьці з офісу ўсім разам. Каля гадзіны паўтара дзесяткі журналістаў ў суправаджэньні супрацоўнікаў у цывільным хадзілі па цэнтры гораду. З перамоваў супрацоўнікаў па рацыі было зразумела, што затрымліваць Ругайна пад вокам журналісцкіх фота і відэакамэраў яны ня будуць. Сьледам па вуліцах езьдзілі і мікрааўтобусы, якія да таго стаялі ў двары Эўрарадыё.

Праз гадзіну Віталю Ругайну ўдалося схавацца. Цяпер ягонае месца знаходжаньне невядомае.

Віталь Ругайн — адзін з аўтараў рэпартажу «Эўрарадыё» з менскага мэтро. Разам са сваім калегам Алесем Пілецкім яны прайшлі па падземцы з цяжкай торбай, і на іх ніхто не зьвярнуў увагі. Журналісты лічаць, што перасьлед — гэта помста з боку міліцыі за іх працу.

Сёньня ранкам быў затрыманы і асуджаны да 15 сутак арышту Павал Сьвярдлоў. Калегі лічаць, што яго маглі проста пераблытаць з Віталём Ругайнам.

Галоўный рэдактар «Эўрарадыё» Віталь Зыблюк камэнтуе сытуацыю, якая склалася вакол журналіста:

«Будзем чакаць. Два месяцы хаваць яго не ўдасца. Але можа гэты націск спадзе. А можа наадварот болей азьвярэюць з-за таго, што яму ўдалося сысьці. Пляну ніякага ў нас не было. Плян быў проста сысьці. І нам гэта ўдалося. Хаця б гэтыя два дні яму не давядзецца сядзець у турме. А ў панядзелак ужо будзем глядзець — будзе лягчэй. Там прынамсі ўжо будзе адвакат. Вырашым, што рабіць».

Чытайце таксама

БРСМ: «Кожны беларус павінен любіць Ланскую»

18 траўня ў швэдзкім Мальмё адбудзецца фінал конкурсу «Эўрабачаньне». >>>

Мультымэдыі Былая асуджаная: «Беларуская турма на жанчын не разьлічаная»

Асуджаныя беларускі ўтрымліваюцца ў дзьвюх папраўчых установах — Гомельскай калёніі № 4 і Рэчыцкай № 24. >>>

Журналіст Аляксандар Ярашэвіч павінен выйсьці з турмы a 21-й гадзіне

18 траўня а 21-й гадзіне з турмы на Акрэсьціна павінны вызваліць журналіста Аляксандра Ярашэвіча. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

18 траўня 1888 нарадзілася Ганна Барысевіч, якая пражыла 118 гадоў

Яна пасьпела пажыць пад уладай двух цароў, БНР і БССР, Леніна, Сталіна, Гітлера, зноў Сталіна, Хрушчова, Брэжнева, Чарненкі, Андропава, пасьпела сустрэць незалежнасьць і надыход дыктатуры. >>>

Валер Карбалевіч

Дзіўны дэмарш Макея

І Лукашэнка пачаў дзейнічаць у сваім звыклым стылі. Добрую волю ён прыняў за слабасьць. А са слабымі трэба размаўляць з пазыцыі сілы. То бок – даціскаць. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ