Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: Мы сур’ёзна будзем падтрымліваць кандыдатаў


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч

Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч кажа, што для яго пытаньне «Вы за ўдзел у выбарах ці за байкот?» бессэнсоўнае, пакуль ня будзе сказана, чаго мы хочам дасягнуць.

«Калі мы хочам уладзе паказаць, што няма выбараў у краіне і мы ніколі не падтрымаем антыдэмакратычны рэжым, то можна і байкот рабіць. А калі ставіць мэту, каб людзі ведалі, што ёсьць апазыцыя, што яна зусім не разьбітая, што ёсьць разумныя людзі, якіх варта абраць, што маюць пазытыўную альтэрнатыву ў галовах сваіх — вось тады трэба ісьці і размаўляць зь людзьмі. То бок без вызначэньня мэты гэта наагул бессэнсоўная і, як выявілася, шкодная дыскусія. Байкот апазыцыя ня можа рэалізаваць, бо патрабуе вельмі вялікіх высілкаў, шмат людзей, фінансавых рэсурсаў. Байкот — гэта будзе проста няўдзел. Актыўны байкот апазыцыя ня ў стане зрабіць».

Карэспандэнт: «А вы якія мэты ставіце?»

Мілінкевіч: «Рух як грамадзкая арганізацыя ня мае права вылучаць сваіх кандыдатаў. Але мы сур’ёзна будзем падтрымліваць тых кандыдатаў, якія адпавядаюць мэтам руху „За свабоду“, якія за эўрапеізацыю, за беларусізацыю, за дэмакратыю, за эўрапейскую дарогу разьвіцьця. Мы такіх падтрымаем, і такіх даволі шмат. Яны з розных партыяў, яны беспартыйныя. Як арганізацыя мы не вылучаем. Самы блізкі партнэр для нас — гэта БНФ».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG