Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея гатовая разганяць беларускія пратэсты


Лідэры краін АДКБ
Лідэры краін АДКБ
Дзяржаўная дума РФ ратыфікавала пагадненьне «Аб парадку фармаваньня і функцыянаваньня сіл арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ)», перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

Дакумэнт быў падпісаны 10 сьнежня 2010 году Расеяй, Армэніяй, Беларусьсю, Казахстанам, Кыргызстанам і Таджыкістанам.

Дакумэнтам, у прыватнасьці вызначаецца, што рашэньні аб складзе, тэрмінах разгортваньня і ўжываньні сіл і сродкаў сыстэмы калектыўнай бясьпекі прымаюцца Саветам АДКБ на падставе звароту адной або некалькіх дзяржаў – членаў гэтай арганізацыі.

Акрамя таго, пагадненьне, ухваленае сёньня Дзярждумай, прадугледжвае далучэньне да калектыўных сіл АДКБ, падразьдзяленьняў унутраных войск, паліцыі і спэцслужбаў.

31 жніўня 2011 году Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з генэральным сакратаром АДКБ Нікалаем Бардзюжам выступіў з прапановай выкарыстоўваць сілы калектыўнай бясьпекі АДКБ для прадухіленьня дзяржаўных пераваротаў.

10 сьнежня 2011 году на ініцыятыву Беларусі Статут АДКБ быў дапоўнены наступным абзацам аб крызісных сытуацыях:

"Дзяржавы-члены робяць захады для стварэньня і функцыянаваньня ў рамках Арганізацыі сыстэмы рэагаваньня на крызісныя сытуацыі, якія пагражаюць бясьпецы, стабільнасьці, тэрытарыяльнай цэласнасьці і суверэнітэту дзяржаў-членаў".

20 сьнежня 2011 году краіны члены АДКБ падпісалі палажэньне аб парадку рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі, паводле якога калектыўныя сілы АДКБ могуць быць адпраўленыя ў адну з краінаў-членаў для вырашэньня надзвычайнай сытуацыі, калі ўлады гэтай краіны ня здольныя справіцца з сытуацыяй уласнымі сіламі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG