Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: пратэст супраць гатэля на месцы гістарычных будынкаў


Берасьце: пратэст супраць гатэлю на месцы гістарычных будынкаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:28 0:00

Берасьце: пратэст супраць гатэлю на месцы гістарычных будынкаў

У Берасьці пратэстуюць супраць будоўлі пяціпавярховага гатэля на месцы двухпавярховых будынкаў, уключаных у дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных помнікаў.

Раней па гэтай справе судзіўся рух «За свабоду», цяпер зьбіраюць подпісы жыхары суседняга з будынкамі жылога дома.

Пяціпавярховы гатэль зьбіраюцца будаваць на месцы двух двухпавярховых дамоў нумар на вуліцы Савецкай у Берасьці. Згодна з інвэстыцыйнай дамовай з аблвыканкамам праект ажыцьцяўляе фірма «МФБ Девелопмент».

Берасьцейскі каардынатар руху «За свабоду» Дзяніс Турчаняк ужо судзіўся з аблвыканкамам з-за таго, што грамадзкасьці не была вядома сутнасьць гэтай дамовы. Актывіст дабіваўся празрыстасьці ў пытаньні перабудовы, бо названыя будынкі знаходзяцца ў гістарычным цэнтры гораду, унесеным у дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных помнікаў.

Аднак калі стала вядома, што тут паўстане пяціпавярховы гатэль, пратэст сталі выказваць і жыхары суседняга двухсоткватэрнага дома. Яны незадаволеныя, што пад будоўлю забяруць кавалак іхняга двара.

З гэтай прычыны ў двары зьбіраліся каля 50 тутэйшых жыхароў і прадстаўнікі ўлады, адказныя за выкананьне праекту.
Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады жыхары выказалі пратэст супраць гатэля.
Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады жыхары выказалі пратэст супраць гатэля.

Удзельніца сустрэчы, спадарыня Раіса: «Ну ня ставіць жа замежнаму інвэстару пяціпавярховы будынак гатэля, які будзе проста „здымаць бабкі“ на гэтай тэрыторыі, выціскаць нашую тэрыторыю… Гэта аб’ект сацыяльнага прызначэньня, чаму ён павінен залазіць на нашую тэрыторыю жыльлёвую? Тут павінна быць пляцоўка, нашыя парковачныя месцы, цяпер усё гэта адразаецца».

З будынкаў, якія мяркуецца перабудоўваць, адсялілі ўсіх жыхароў, акрамя Ўладзіслава Абрамовіча, які ўжо некалькі гадоў змагаецца з гэтым праектам.

Спадар Абрамовіч сам знайшоў інвэстараў, якія гатовыя рэканструяваць будынкі без парушэньня іх гістарычнага аблічча:

Уладзіслаў Абрамовіч
Уладзіслаў Абрамовіч
«Ёсьць людзі, якія гатовыя ўкласьціся ў рэканструкцыю гэтага будынка ў цяперашнім гістарычным аб’ёме безь неабходнасьці надбудоўваць пяць ці шэсьць паверхаў. Усё гэта эканамічна мэтазгодна, нават рэканструкцыя ў двух паверхах».

Цяпер тутэйшыя жыхары зьбіраюць подпісы пад зваротам да ўладаў аб пераглядзе праекту.

Адна з ініцыятараў звароту Ірына Селіван: «Аднагалосна ўсе прысутныя прагаласавалі супраць будаўніцтва пяціпавярховага або шасьціпавярховага гатэля. І аднагалосна ўсе прысутныя прагаласавалі за рэканструкцыю ў выглядзе гістарычнай забудовы двухпавярховага будынка, якую прапанаваў спадар Уладзіслаў Абрамовіч».

Спадарыня кажа, што ў выпадку адмовы жыхары скарыстаюць і іншыя мэтады пратэсту. У тым ліку зьвернуцца ў суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG