Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: пад амністыю могуць трапіць адзінкі палітвязьняў


Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС Беларусі падрыхтаваў праект закону «Аб амністыі» ў адпаведнасьці з указаньнем кіраўніка краіны. Законапраект ужо ўнесены на разгляд ва ўрад.

Ці трапяць пад амністыю палітвязьні?

Павал Сапелка
Павал Сапелка
Паводле праваабаронцы Паўла Сапелкі, закон аб амністыі адзін з самых складаных па канструкцыі і мае сваю спэцыфіку:

«З улікам тых абставінаў, якія будуць выкладзены ў законе аб амністыі, хутчэй за ўсё, пад яго дзеяньне могуць трапіць у найлепшым выпадку лічаныя адзінкі палітзьняволеных зь ліку тых, хто асуджаны найперш па няцяжкіх складах злачынстваў. Я магу назваць тых, хто дакладна наўрад ці выйдзе пасьля прыняцьця гэтага закону: гэта Статкевіч і Аўтуховіч. Адным словам, усе тыя, хто адбывае пакараньне ў турмах, яны адназначна лічацца злоснымі парушальнікамі рэжыму адбыцьця пакараньня. Яны, як правіла, наагул ніколі не падпадаюць пад дзеяньне амністыі. Усе астатнія ў той ці іншай ступені могуць падпасьці — альбо ў частцы скарачэньня тэрміну альбо ў частцы вызваленьня іх ад далейшага адбыцьця пакараньня. Калі казаць пра мэханізмы вызваленьня і мінімальнай рэабілітацыі палітвязьняў, то закон аб амністыі зусім ня той інструмэнт, які можна лічыць эфэктыўным».

Паводле былога палітвязьня, кіраўніка інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» Андрэя Бандарэнкі, пад гэтую амністыю могуць трапіць толькі тыя, хто не зьяўляецца «злосным парушальнікам» умоваў утрыманьня. Ён прагназуе, што ў такім выпадку пад амністыю могуць трапіць максымум трое палітвязьняў:

Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка
«У першую чаргу павінен трапіць Павал Севярынец, бо ў яго ёсьць усе для гэтага магчымасьці. А так практычна ніхто. Зьміцер Дашкевіч — не, Мікола Статкевіч — дакладна ня трапіць, Франскевіч — ня трапіць. То бок тут у кожнага трэба глядзець, які ў іх стан справаў, ці выпісваліся на іх акты за непадпарадкаваньне ці невыкананьне нейкіх патрабаваньняў, то бок парушэньне рэжыму ўтрыманьня. Нават калі б Статкевіч ці Дашкевіч падпадалі пад гэтую амністыю, то я ўпэўнены, што знайшліся б нейкія нюансы, якія б былі прапісаныя выключна пад палітвязьняў. Палітвязьні ў Беларусі цяпер — гэта прадмет гандлю. І проста так, на законных падставах, улада, безумоўна, нікога зь іх адпускаць ня будзе. Аб’яўленая амністыя была ў большай ступені накіравана на тое, каб павесьці грамадзкую думку некалькі ў іншы бок. Хаця ад пачатку было зразумела, што асноўныя палітвязьні па амністыі на волю ня выйдуць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG