пятніца, 24 траўня 2013, Менск 21:57

УСЕ НАВІНЫ / Культура

Караткевіч — лідэр берасьцейскай вэрсіі «Топ-100 беларускай прозы»

Берасьцейскае агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч» падвяло вынік інтэрнэт-галасаваньня «Топ-100 беларускай прозы».

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Лідэрам галасаваньня сталі творы Ўладзімера Караткевіча, якія занялі першыя два месцы.

Як распавёў кіраўнік «Дзедзіча» Зьміцер Шыманскі, удзел у апытаньні ўзялі 1334 чалавекі, якім было прапанавана выбраць з 140 твораў тыя, што найбольш даспадобы:

«Кожны мае свой „топ“ беларускай літаратуры. Але прыемна, што ўдзел у галасаваньні ўзяло столькі людзей. Гэта сьведчыць пра вялікую цікавасьць да беларускай літаратуры. Зразумела, што большасьць твораў зь першай дзясяткі — са школьнай праграмы. Гэта яскрава дэманструе, які вялізны ўплыў школа аказвае на сьветаўспрыманьне моладзі. На маю думку, насьпела неабходнасьць пашырэньня школьнай праграмы — уключэньне ў яе сучасных пісьменьнікаў. Тады, магчыма, і вынікі падобных рэйтынгаў будуць больш адпавядаць сучасным тэндэнцыям у літаратуры».

Першую дзясятку галасаваньня ўзначалілі творы Ўладзімера Караткевіча. Вось як выглядае дзясятка лепшых твораў беларускай літаратуры паводле вэрсіі «Дзедзіча»:

1. Уладзiмiр Караткевiч «Каласы пад сярпом тваім» (543 галасы)
2. Уладзiмiр Караткевiч «Дзiкае паляваньне караля Стаха» (481 голас)
3. Іван Мележ «Людзі на балоце» (342 галасы)
4. Янка Купала «Тутэйшыя» (337 галасоў)
5. Ян Баршчэўскі «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях» (299 галасоў)
6. Уладзiмiр Караткевiч «Чорны замак Альшанскi» (292 галасы)
7. Якуб Колас «На ростанях» (287 галасоў)
8. Васіль Быкаў «Знак бяды» (281 голас)
9. Уладзiмiр Караткевiч «Хрыстос прызямліўся ў Гароднi» (231 голас)
10. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч «Пінская шляхта» (219 галасоў)

Інтэрнэт-галасаваньне праводзілася ў межах кампаніі «Наша мова», якую ладзіць «Дзедзіч».

Чытайце таксама

Фару Вітаўта можна склеіць

Як можна склеіць з паперы макет славутага гарадзенскага касьцёла, збудаванага шэсьцьсот гадоў таму і разбуранага савецкай уладай, паказала сёньня гісторык Тацяна Касатая. >>>

У Менску адзначылі 90 гадоў выхаду «Новай зямлі»

У Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа ў Менску 23 траўня прайшла другая сустрэча ў рамках міжнароднага літаратурнага праекта «Зямля — ​​аснова ўсёй Айчыне». >>>

«This Country Called Belarus» — замежны пашпарт Беларусі

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў і мастак Зьміцер Герасімовіч прэзэнтавалі англамоўнае выданьне сваёй кнігі «Краіна Беларусь», якая пабачыла сьвет 10 гадоў таму. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Зона Свабоды

Відэа Ці трэба пытаць народ пра яго сьвятыні?

Доўгае рэха рэфэрэндуму 95 году. Ці можа быць мір у вайне сымбаляў? >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Хто працягне справу Казулінай? ВІДЭА І АПЫТАНЬНЕ

Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што ёй... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Эўрабачаньне». P.S. (Поўнае відэа)

Чаму гэты конкурс для шэрагу краінаў, улучна зь Беларусьсю, такі... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

24 траўня адбываецца першы замах на Троцкага

Яны падышлі да танюсенькай сьцяны, за якой была спальня палітычнай прастытуткі і ягонай жонкі, і ўсадзілі ў яе столькі куляў, колькі здольная выпусьціць аўтаматычная зброя на працягу дзесяці хвілінаў. >>>

Рыкашэт. Сініца і журавель

Блог Юрыя Дракахруста «Як плённа прайграць выбары», нягледзячы на сваю арыгінальнасьць, вызначаецца рацыянальным падыходам, які шмат каму можа падацца цынічным. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ