пятніца, 24 траўня 2013, Менск 19:31

Блогі / Юры Дракахруст

Расейскі Шушкевіч

Беларусы ад самага абраньня ставіліся да трэцяга прэзыдэнта Расеі даволі станоўча.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Размова ідзе ня толькі пра пэўныя «прасунутыя» асяродкі, але і пра насельніцтва ў цэлым, пра што сьведчаць вынікі сацыялягічных апытаньняў  — першага, другога, трэцяга, чацьвертага

Што да прыгаданых асяродкаў, то адразу пасьля свайго прыходу і нават значна пазьней з Мядзьведзевым зьвязваліся пэўныя надзеі. Меркавалася, што чалавек, які захапляецца Deep Рurple, будзе ўсё ж адрозьнівацца і ад беларускага аматара баяна і ад прыблатнёнага Пуціна ня толькі стылёва, але і палітычна. Ня тое, што спадзевы былі надта вялікімі, але былі. І ня толькі ў Беларусі, але і ў Расеі і на Захадзе задавалі пытаньне Who is Mr. Medvedev.

у мяне Коля ў гэтыя цацкі пальцам тыкае, а справа прэзыдэнта — пытаньні вырашаць, а не гэтым бавіцца

І наконт рыторыкі, стылістыкі Mr. Medvedev сапраўды не падкачаў — чаго вартае адно «свабода лепш, чым несвабода», сказанае напярэдадні прэзыдэнцтва. Ну і тон размоваў з Захадам і пра Захад крыху адрозьніваўся ад жорсткага стылю Пуціна. Можна прыгадаць і ня толькі словы, напрыклад, у міжнароднай палітыцы — «перазагрузка» з Амэрыкай, ўстрыманьне ад галасаваньня ў Радзе бясьпекі ААН ў рэзалюцыі па Лібіі. Інфармацыйная атака на Лукашэнку падчас выбарчай кампаніі 2010 году, ды і заляцаньні некаторых беларускіх апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты да Масквы таксама ў пэўнай ступені зьвязваліся зь іншым тварам і стылем Крамля.

Праўда, было і іншае — вайна з Грузіяй, калі ўпершыню пасьля распаду СССР расейскае войска ваявала за сваімі межамі, і жорсткі «накат» на ўкраінскае кіраўніцтва напярэдадні выбараў у 2010 годзе.

Простаму беларусу было і менш цікава, і цяжэй усьвядоміць, хто там у Расеі галоўны насамрэч

Але па-над усім гэтым было іншае, можа самае галоўнае — ўсьведамленьне, што «цар несапраўдны». У Расеі гэта ўспрымалася больш востра і выразна, і з прычыны больш брутальнай палітычнай культуры, і з тае прычыны, што расейцы лепш маглі ацаніць уладныя здольнасьці свайго фармальнага кіраўніка. Простаму беларусу было і менш цікава, і цяжэй усьвядоміць, хто там у Расеі галоўны насамрэч. Але збольшага ўсьведамленьне было.

Прынамсі было яно ў Аляксандра Лукашэнкі. У лістападзе 2010 году падчас інтэрвію польскім СМІ на меркаваньне інтэрвіюера, што Пуцін ужо не зьяўляецца прэзыдэнтам Расеі, Лукашэнка адказаў пытаньнем: «Сапраўды? А кім?».



Так, праўда, было ня ўсе 4 гады. У пэўны момант Лукашэнка нават спрабаваў гуляць на супярэчнасьцях (рэальных ці ўяўных) унутры тандэму на баку Мядзьведзева. Але ў рэшце зрабіў выбар на карысьць рэальнай улады, блізкай яму ў тым ліку і культурна, тут можна прыгадаць і зьедлівую рэакцыю беларускага кіраўніка на захапленьне расейскага калегі кампутарнымі гаджэтамі, маўляў, у мяне Коля ў гэтыя цацкі пальцам тыкае, а справа прэзыдэнта — пытаньні вырашаць, а не гэтым бавіцца.

Але, як і ў былога кіраўніка Беларусі, час для роздуму, чаму ж інтэлігентнасьць і ўлада гэтак кепска сумяшчаюцца ў нашых краях

Беларуская грамадзкая думка можа дадаць прыклад Мядзьведзева ў вялікі шэраг іншых постсавецкіх дзеячоў-інтэлігентаў, якія ці ня здолелі атрымаць рэальную ўладу ці згубілі яе: Гамсахурдзіа, Эльчыбей, Тэр-Петрасян, Шушкевіч, Акаеў, Юшчанка. Ну так, шлях усіх гэтых палітыкаў да ўлады быў не такім, як у Мядзьведзева, якога фактычна за ручку прывялі ў Крэмль. Але іншы чалавек на яго месцы, магчыма, «зьеў» бы свайго дабрадзея і стаў бы сапраўдным уладаром. Можа і не любоў да Deep Рurple перашкодзіла, а нешта іншае, але неяк так атрымліваецца, што аматары баяна даўжэй ва ўладзе затрымліваюцца.
А пра Мядзьведзева прыгадваюцца радкі расейскага клясіка

Суждены вам благие порывы,
Но свершить ничего не дано.


ў Мядзьведзева здараліся хаця нейкія лібэральныя «парывы»

Улада — гэта моцны рэнтген, які робіць відавочным калібар і здольнасьці асобы. Ну аказаўся піцерскі юрыст і вопытны чыноўнік такім, якім аказаўся. Можа, Пуцін, прапаноўваючы яму ў 2008 годзе «шапку Манамаха», і ведаў, што такім акажацца. Таму і прапаноўваў. Але можа менавіта таму, што не было ў Мядзьведзева сапраўднай, зьвярынай волі да ўлады, не было і вялікай злосьці.

Дарэчы, ня выключана, што гэтая адсутнасьць злосьці ў спалучэньні зь лібэральнай рыторыкай і фэномэнам «несапраўднага цара» былі чыньнікамі Балотнай. У нечым Мядзьведзеў увасабляў імкненьне да пераменаў, хаця асабіста і ня меў сілы ці жаданьня іх зьдзейсьніць.

Што будзе пры Пуціне — пакуль сказаць цяжка. Але ў Мядзьведзева здараліся хаця нейкія лібэральныя «парывы».

Яму, зразумела, не пагражае пэнсія ў 2 даляры, як Станіславу Шушкевічу, наперадзе, здаецца, хаця б на пэўны час — прэм’ерская пасада. Але, як і ў былога кіраўніка Беларусі, час для роздуму, чаму ж інтэлігентнасьць і ўлада гэтак кепска сумяшчаюцца ў нашых краях.

Юры Дракахруст

drakakhrusty+rferl.org

Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
Блог Юрыя Дракахруста

Чытайце таксама

Як плённа прайграць выбары

Некаторы час таму адзін мой калега на падобнай канфэрэнцыі заявіў: я ведаю, як перамагчы на ​​прэзыдэнцкіх выбарах у 2015 годзе. Мая прапанова больш сьціплая, але, на мой погляд, больш рэалістычная — я ведаю, як плённа прайграць гэтыя выбары. >>>

Самагубства Гуменюка. Пасьляслоўе

Спроба вярбоўкі? – Жаданьне ажаніцца? – Раны на целе – «Ты мяне падстаўляеш» – Душа паэта. >>>

Пагружэньне ў абсурд

Як вы думаеце, якая цяпер найбольш актуальная праблема, якая хвалюе ўрад, дзеля якой адкінуты ўбок усе іншыя клопаты? >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Бенедзікт
05.05.2012 11:16

"...як і ў былога кіраўніка Беларусі, час для роздуму, чаму ж інтэлігентнасьць і ўлада гэтак кепска сумяшчаюцца ў нашых краях."
-----------------------------------------
Вельмі паважаны спадар Дракахруст,
як заўсёды, будуе фантастычнае бачаньне навакольнага палітычнага сьвету.
Мядзьведзеў - звычайны канфарміст у шэрагу такіх жа названых...

Імя:: Radykal
06.05.2012 13:43
Што тычыцца Акаева, Гамсахурдзіі, Эльчыбэя, Тэр-Пэтросяна, то яны страцілі ўладу ў выніку больш ці менш крывавых пераваротаў, ажыцьцёўленых з дапамогай Масквы. Акаеў і Гамсахурдзія былі вельмі моцнымі політыкамі з аўторытарнымі схільнасьцямі, яны ў гэтым сэнсе нічым не саступалі аматару баяна. Але, як кажуць расейцы, "против лома нет приема".

SVABODA TV

Зона Свабоды

Відэа Ці трэба пытаць народ пра яго сьвятыні?

Доўгае рэха рэфэрэндуму 95 году. Ці можа быць мір у вайне сымбаляў? >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа "Рак – гэта ня сьмерць. Гэта жыцьцё"

Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што ёй... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Эўрабачаньне». P.S. (Поўнае відэа)

Чаму гэты конкурс для шэрагу краінаў, улучна зь Беларусьсю, такі... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

24 траўня адбываецца першы замах на Троцкага

Яны падышлі да танюсенькай сьцяны, за якой была спальня палітычнай прастытуткі і ягонай жонкі, і ўсадзілі ў яе столькі куляў, колькі здольная выпусьціць аўтаматычная зброя на працягу дзесяці хвілінаў. >>>

Як плённа прайграць выбары

Некаторы час таму адзін мой калега на падобнай канфэрэнцыі заявіў: я ведаю, як перамагчы на ​​прэзыдэнцкіх выбарах у 2015 годзе. Мая прапанова больш сьціплая, але, на мой погляд, больш рэалістычная — я ведаю, як плённа прайграць гэтыя выбары. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ