пятніца, 24 траўня 2013, Менск 22:31

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

На літоўскай мяжы чэргі скараціліся

На ўсіх памежных пераходах паміж Беларусьсю і Літвой, у тым ліку на самым буйным — «Каменны лог — Медзінінкай», 2 траўня чэргі легкавых аўтамабіляў зьніклі. А вось кіроўцам грузавых аўто па-ранейшаму даводзіцца чакаць. На кожным з чатырох памежных пераходаў стаяць ад 320 да 220 машын.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Літоўскі бок абяцаў ліквідаваць чэргі на ўезд у сваю краіну, пры якіх машыны напрыканцы красавіка стаялі ля мяжы ад 6 да 9 гадзінаў, да 2-га (максымум да 3-га) траўня. Зь легкавікамі крытычную сітуацыю ўдалося выправіць. Статыстыка паказвае, што цяпер у чарзе ня больш як некалькі дзесяткаў легкавых аўтамабіляў.

Прэсавы аташэ Мытнага дэпартамэнту Літвы Гінтара Віткаўскайце кажа, што ў Вільні цяпер вельмі шмат прыезджых зь Беларусі. Яна тлумачыць, як літоўцы выпраўлялі сытуацыю:

«На мяжы працуюць мабільныя групы, больш афіцэраў выходзяць на зьмену. У нас былі пэўныя праблемы з кампутарнай сыстэмай візаў. Але яе выправілі ў панядзелак. І цяпер вялікіх праблемаў няма».

Складанай пакуль застаецца сытуацыя з грузавымі аўтамабілямі. На кожным з чатырох пунктах перасячэньня мяжы чакаюць ад 320 да 220 грузавікоў. Літоўскія мытнікі заўважылі: сярод машын, якія едуць зь Беларусі ў Літву, шмат пустых грузавікоў з польскімі нумарамі. Гэта зьвязана з рознымі коштамі паліва ў розных краінах — адзначае Гінтара Віткаўскайце:

«Яны едуць з Польшчы на Беларусь праз польска-беларускую мяжу. У вас купляюць паліва. А вяртаюцца дамоў ужо празь Літву. І такіх шмат. Справа ў тым, што ў Польшчу можна везьці толькі палову бака. А ў Літву — поўны стандартны бак. Цяпер усе лічаць грошы».

Літоўскія мытнікі ўсё ж спадзяюцца, што ад сярэдзіны сёньняшняга дня ніводзін грузавы аўтамабіль ня будзе стаяць у чарзе больш за 4 гадзіны.

Ці могуць у гэтай сытуацыі беларускія мытнікі і памежнікі неяк дапамагчы сваім літоўскім калегам? — цікаўлюся ў кіраўніка прэсавай службы Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандра Цішчанкі:

«Звычайна немагчыма з аднаго боку мяжы ўзмацняць працу, калі з другога — не ўзмацняюць. Напрыклад, мы можам афармляць машыны, але ня можам іх выпусьціць. Таму што спачатку павінны атрымаць дабро на ўезд з боку Літвы. Калі б яны прымалі транспарт хутчэй, дык і мы выпускалі б яго хутчэй. Тут сытуацыя такая, двухбаковая. Таму і трэба дамаўляцца. Напрыклад, павялічваць зьмены альбо скарачаць альгарытм праверак. Але тое, што працэс пайшоў, гэта добра».

На дзяржаўнай мяжы Беларусі зь іншымі краінамі-суседзямі, якія ўваходзяць у Эўразьвяз, сытуацыя наступная. На мяжы з Польшчай — на трох пераходах чэргаў наагул няма, яшчэ на трох — стаяць па сотні грузавых аўто; на мяжы з Латвіяй, дзе з-за рамонту не працуе адзін пераход, — 150 грузавікоў.


Загрузка
12:00:00 / -:--:--

Чытайце таксама

Журналіста Гатоўчыца апыталі ў пракуратуры

24 траўня старшыню Гомельскай філіі БАЖ Анатоля Гатоўчыца выклікалі ў абласную пракуратуру даць тлумачэньні пра відэасюжэт, паказаны месяц таму на тэлеканале «Белсат». >>>

Дыякан-абаронца Pussy Riot атрымаў прытулак ў Чэхіі

Расейскі праваслаўны сьвятар, які летась выступіў з адкрытым лістом у падтрымку зьняволеных удзельніц панк-гурту Pussy Riot, атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. Ён паведаміў чэскім СМІ, што зьбіраецца перайсьці ў грэка-каталіцтва. >>>

Адны Курапаты — дзьве талакі

Заўтра ва ўрочышчы Курапаты пройдзе дзьве альтэрнатыўныя акцыі — традыцыйная талака КХП БНФ і «агульнанацыянальная талака» з удзелам прадстаўнікоў іншых партый і рухаў. Пляны ўжо выклікалі непаразуменьне паміж бакамі. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Зона Свабоды

Відэа Ці трэба пытаць народ пра яго сьвятыні?

Доўгае рэха рэфэрэндуму 95 году. Ці можа быць мір у вайне сымбаляў? >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Хто працягне справу Казулінай? ВІДЭА І АПЫТАНЬНЕ

Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што ёй... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Эўрабачаньне». P.S. (Поўнае відэа)

Чаму гэты конкурс для шэрагу краінаў, улучна зь Беларусьсю, такі... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

24 траўня адбываецца першы замах на Троцкага

Яны падышлі да танюсенькай сьцяны, за якой была спальня палітычнай прастытуткі і ягонай жонкі, і ўсадзілі ў яе столькі куляў, колькі здольная выпусьціць аўтаматычная зброя на працягу дзесяці хвілінаў. >>>

Рыкашэт. Сініца і журавель

Блог Юрыя Дракахруста «Як плённа прайграць выбары», нягледзячы на сваю арыгінальнасьць, вызначаецца рацыянальным падыходам, які шмат каму можа падацца цынічным. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ