Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАЗ могуць аддаць бясплатна?


Менскі аўтамабільны завод
Менскі аўтамабільны завод

Саўмін Беларусі спадзяецца на стварэньне найбліжэйшым часам холдынгу паміж беларускім аўтавытворцам МАЗ і расейскім КАМАЗ. Пра гэта 12 красавіка заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімер Сямашка.

«Мы больш за год працуем і сёньня блізкія да таго, каб знайсьці кампрамісны варыянт», – заявіў Сямашка.

Ён патлумачыў, што завод пяройдзе пад кантроль сумеснага прадпрыемства, у якім расейскаму боку будзе належаць 54%.

Са слоў Сямашкі вынікае, што на гэты момант перамовы вядуцца аб тым пакеце акцыяў, які будзе належаць новаму холдынгу. Масква настойвае, каб пакет быў кантрольным – 51%. Менск хоча перадаць холдынгу толькі 49%, пакінуўшы больш паловы сабе, паведамляе «Камэрсант».

Віцэ-прэм'ер Беларусі адзначыў, што аб'яднаньне расейскага і беларускага вытворцаў грузавікоў у адзіную структуру будзе выгаднае абодвум бакам, бо павялічыць іх канкурэнтаздольнасьць.

Аднак у выпадку, калі зьдзелка будзе заключаная паводле расейскіх умоў, падкантрольны расейскаму боку холдынг атрымае кантрольны пакет МАЗа. Са слоў Сямашкі не было зразумела, ці атрымае Беларусь грашовую кампэнсацыю за такое «аб'яднаньне», ці ўзнагарода за бясплатную перадачу МАЗа пад кантроль расейскага боку прадугледжаная канфідэнцыйнымі дамовамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG