Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўлу Вінаградаву ўвялі прэвэнтыўны нагляд на 2 гады

абноўлена

Павал Вінаградаў пасьля суду
Павал Вінаградаў пасьля суду

У Маскоўскім раённым судзе Менску прайшоў працэс супраць былога вязьня Плошчы Паўла Вінаградава, аднаго зь лідэраў моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду».

Паводле пазову міліцыя Маскоўскага раёну Менску ў дачыненьні да Вінаградава ўвялі рэжым прэвэнтыўнага нагляду на 2 гады, сярод іншага — абавязаць яго быць дома з 8 вечара да 7 раніцы, забараніць пакідаць горад без дазволу міліцыі.

Міліцыя матывуе гэта тым, што Вінаградаў працягвае кантактаваць з пакаранымі судом асобамі, што ён не працаўладкаваўся і прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці.

Вінаградаў: Нагляд дала тая ж судзьдзя, што і арыштавала
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:14 0:00
Наўпроставы лінк



пракурор Бортнік
пракурор Бортнік

Павал Вінаградаў разам з адвакатам Вадзімам Мушынскім
Павал Вінаградаў разам з адвакатам Вадзімам Мушынскім

Паўла Вінаградава некалькі разоў затрымлівала міліцыя нібыта за брыдкаслоўе. Усяго з пачатку году ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна 25 сутак.

Справу разглядае судзьдзя Тацяна Мотыль, якая ўжо судзіла моладзевых актывістаў.

Раней прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на адзін год быў уведзены супраць іншага вязьня Плошчы — Уладзімера Яроменка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG