Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы за тое, што Бог даў жыцьцё і Бог — валадар жыцьця»

абноўлена

Тадэвуш Кандрусевіч
Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч правёў прэсавую канфэрэнцыю, прысьвечаную сьвяту Ўваскрашэньня Хрыстовага. Арцыбіскуп таксама выказаў пазыцыю каталіцкага касьцёлу адносна праблемы сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, палітычных вязьняў і галадоўкі.

2 красавіка ў каталіцкім касьцёле — першы дзень Вялікага тыдня, апошняга перад галоўным хрысьціянскім сьвятам Уваскрашэньня Хрыстовага. Урачыстасьці ж распачынаюцца ад чацьвярга, паведаміў Тадэвуш Кандрусевіч:

«У чацьвер вечарам сьвятой імшой успаміну Апошняй вячэры распачынаецца Пасхальны трыдуум. Гэта галоўныя набажэнствы літургічнага году. Вышэйшага ў літургічным календары і значнейшага нічога няма. Для журналістаў, пэўна, цікавым будзе абмыцьцё ног — біскуп мые ногі дванаццаці мужчынам на ўспамін таго, што Езус памыў ногі дванаццаці апосталам. Далей пятніца, і гэта дзень, калі ў касьцёле не цэлебруецца сьвятая імша. І субота ад ранку — асьвячэньне пасхальнай ежы, а вечарам у 21.40 у катэдры сьвятая імша — Вігілія Пасхі. Гэта галоўная сьвятая імша ўсяго літургічнага году. Так выглядае Вялікі тыдзень».

Арцыбіскуп таксама закрануў праблемы, якія асабліва непакояць каталіцкі касьцёл, а менавіта — ініцыятывы ў галіне рэпрадуктыўных тэхналёгіяў, гендэрнай роўнасьці, умовы супрацоўніцтва рэлігійных і навучальных устаноў і некаторыя іншыя. На пытаньні журналістаў пра пазыцыю касьцёла адносна расстрэлу Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, праблемы палітвязьняў у Беларусі і галадоўкі палітвязьня Сяргея Каваленкі Тадэвуш Кандрусевіч адказаў гэтак:

«Каталіцкі касьцёл ужо выказаўся ў справе сьмяротнага пакараньня, і я ня ведаю, што дадаць да гэтага. Мы за тое, што Бог даў жыцьцё і Бог — валадар жыцьця.
касьцёл не падтрымлівае такой акцыі, як галадоўка ...

Аднаму майму сябру — канцлеру курыі ў Маскве — пасьля выбараў у Думу задалі пытаньне, як касьцёл ставіцца, бо там таксама было шмат спрэчак. Ён адказаў журналістам, што, мажліва, ня вельмі этычна задаваць духоўнай асобе такое пытаньне. Мы служым усім людзям і молімся за ўсіх людзей. Справы палітычныя — гэта справы палітычныя. Мы займаемся духоўным акармленьнем людзей. З пункту гледжаньня сацыяльнага навучаньня касьцёлу кожны чалавек павінны клапаціцца аб сваім здароўі. І касьцёл не падтрымлівае такой акцыі, як галадоўка. Чалавек выбірае — што мы можам сказаць?»

Тадэвуш Кандрусевіч таксама паведаміў пра падзеі, заплянаваныя ў касьцёле цягам году, а на заканчэньне ўсіх павіншаваў з надыходам Велікодных сьвятаў.

Тадэвуш Кандрусевіч: пра палітвязьняў і галадоўку Каваленкі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:03 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG