Расьцяжка была прымaцаваная да парэнчаў маста імя Блахіна. Моладзевыя актывісты вывесілі яе на знак салідарнасьці з Андрэем Саньнікавым, Сяргеем Каваленкам ды іншымі палітвязьнямі. Яна правісела каля 20 хвілінаў, пакуль вялікую палатніну са словамі "Свабоду палітвязьням!" не заўважыў міліцэйскі патруль.
Расьцяжка "Свабоду палітвязьням" у Віцебску
Расьцяжку вывесілі мясцовыя актывісты, якія называюць сябе рухам "Малады Віцебск".