Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Свабода — гэта не дзяўчына на выклік, яе любіць трэба»


Як адзначаюць Дзень Волі выбітныя людзі Беларусі, ці зьбіраюцца яны 25 сакавіка ўзяць удзел у вулічных імпрэзах.


Юры Хашчавацкі ( кінарэжысёр)

Юры Хашчавацкі
Юры Хашчавацкі
На шэсце 25 сакавіка я прыйду. Гэты дзень называецца Днём Волі. Туды абавязаны прыйсці людзі, якія зацікаўлены быць свабоднымі. Калі яны хочуць жыць у свабоднай краіне, то яны прыйдуць. Свабода — гэта не дзяўчына на выклік, яе любіць трэба.



Рыгор Сітніца (мастак)


Рыгор Сытніца
Рыгор Сытніца
Калі буду жывы і здаровы, то прыйду.

Людзі павінны ведаць, што ў іх ёсць свята, і яго трэба святкаваць ва ўсялякіх даступных формах. Не маеш магчымасці прыйсці на шэсце — вазьмі чарку дома. Я б наогул быў бы задаволены, каб гэта свята стала сямейным. Бо гэта найвышэйшая форма шанавання. А баяцца няма чаго, бо гэта свята светлае, пазітыўнае. Баяцца трэба граху.


Сяргей Законнікаў ( пісьменнік)

Сяргей Законьнікаў
Сяргей Законьнікаў
Ісці на шэсце збіраюся, але зараз на маіх плячах дзве хворыя жанчыны, таму абяццаць дакладна не магу.

- Што можаце параіць людзям, якія яшчэ не вызначыліся?

Трэба каб у душах народа ажыўлялася сумленне. А ў нашых людзёй у многіх яно памерла. Калі ж яно пачне ажыўляцца, то яны выйдуць на шэсце.


Генадзь Бураўкін ( пісьменнік)

Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін
Я не ведаю ці хопіць у мяне сіл дайсці, але ў святкаванні ўдзельнічаць буду бясспрэчна.

Для людзей, якія вагаюцца ісці ці не, хачу сказаць, што рана ці поздна трэба будзе выбіраць: ці вы за Беларусь самастойную і свабодную ці за Беларусь без правоў пад такім кіраўніцтвам. І чым хутчэй мы зробім выбар, тым больш часу ў нас застаннецца пажыць у Беларусі вольнай і шчаслівай.


Аляксандр Вайтовіч (навуковец)

Аляксандар Вайтовіч
Аляксандар Вайтовіч
Я стары чалавек, таму адзначаць гэта свята буду дома з жонкай.

Ці трэба гэта свята адзначаць?

25 сакавіка — гэта адна са знакавых дат нашай гісторыі, якая паклала пачатак Беларусі, дзякуючы гэтаму мы атрымалі незалежнасць. Калі б не гэта свята, мы б зараз і гэтага не мелі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG