Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вус прапануе Лукашэнку сысьці ў адстаўку


Дзьмітры Вус выступае на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску
Дзьмітры Вус выступае на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску

Былы кандыдат у прэзыдэнты, былы палітвязень Дзьмітры Вус правёў сёньня прэсавую канфэрэнцыю, на якой азнаёміў журналістаў зь ініцыятывай «Лічым галасы разам».

Удзельнікі гэтай ініцыятывы заклікалі Аляксандра Лукашэнку сысьці ў адстаўку да 1 жніўня. Прапанавана, каб да гэтага часу ён ініцыяваў зьмены выбарчага закону, каб восеньскія парлямэнцкія выбары адбыліся ўжо па новым законе і без Лукашэнкі. Гэта, на думку ўдзельнікаў кампаніі «Лічым галасы разам», гарантуе больш дэмакратычнае правядзеньне выбараў.

Ініцыятыва створаная на базе выбарчых каманд Дзьмітрыя Вуса і Мікалая Статкевіча. Яе ўдзельнікі зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай «абавязаць кіраўніцтва Менскага гарвыканкаму» даць дазвол на правядзеньне ўстаноўчага сходу гэтай групы. Група двойчы падавала заяўку на правядзеньне такога сходу і двойчы атрымала адмову.

Яшчэ адну, трэцюю заяўку плянуецца падаць на 24 сакавіка. Да гэтага дня актывісты патрабуюць вызваліць палітвязьняў. Калі гэтае патрабаваньне не будзе выкананае, чальцы групы будуць заклікаць да грамадзянскага байкоту Аляксандра Лукашэнкі, а міжнародную супольнасьць заклікаюць не аказваць эканамічнай дапамогі Беларусі да сыходу Лукашэнкі ў адстаўку.

Аляксей Гаўруцікаў
Аляксей Гаўруцікаў
Зварот да Аляксандра Лукашэнкі і міжнароднай супольнасьці зачытаў сябра ініцыятыўнай групы «Лічым галасы разам» юрыст Аляксей Гаўруцікаў. Паводле Гаўруцікава, у выпадку адсутнасьці дыялёгу з уладай актывісты будуць заклікаць да акцый грамадзянскага непадпарадкаваньня, пакуль Аляксандр Лукашэнка ня сыдзе ў адстаўку.

Паводле Вуса ініцыятыву па тэрміновым ўнясеньні зьменаў у выбарчы закон падтрымалі былыя кандыдаты на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў і Віталь Рымашэўскі. Чальцы групы маюць намер зьвяртацца па падтрымку і да іншых палітыкаў.

Вус: Мяняйце выбарчы закон, інакш — байкот
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:48 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG