Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стакгольме прайшоў пікет у падтрымку Бяляцкага


Пікет ля беларускай амбасады ў Швэцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых беларускіх палітвязьняў ладзілі праваабаронцы з Östgruppen, прадстаўнікі арганізацыі Civil Rights Defenders, швэдзкай філіі Міжнароднай амністыі, швэдзкага саюзу пісьменьнікаў.

Удзельнікі акцыі патрабавалі неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі. Сярод выступоўцаў былі дэпутат швэдзкага парлямэнту Хрысьціян Хольм, намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, які знаходіцца ў Швэцыі па запрашэнні Östgruppen, швэдзкая праваабаронца Сафія Угла ды іншыя.

Выступоўцы гаварылі пра існуючы моцны ціск уладаў на незалежную грамадзянскую супольнасць. Пры гэтым адзначалася, што змаганне за свабоду і правы чалавека працягваецца і «ёсьць надзея, што змаганьне будзе пасьпяховым».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG