Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для літоўцаў Беларусь — на апошнім месцы


Такая выснова вынікае з апытаньня грамадзкае думкі, якое правёў Інстытут Prime Consulting, а апублікаваў у панядзелак тыднёвік Veidas.

Пытаньне гучала так: якія краіны для Літвы павінны быць найважнейшым зьнешнепалітычным прыярытэтам?

37 адсоткаў насельніцтва краіны адказалі, што галоўная задача літоўскай зьнешняй палітыкі — палепшыць дачыненьні з Расеяй. 17,8 адсотка — за больш цеснае супрацоўніцтва з краінамі Паўночнай Эўропы, 16,6 — з краінамі Балтыі. 12,8 адсотка выказаліся на карысьць збліжэньня з ЗША, а 9,6 — зь Нямеччынай і Францыяй.

Толькі 1,8 адсотка літоўцаў хацелі б палепшыць дачыненьні з суседняй Польшчай. Суседняя Беларусь згадваецца ў адказах усяго 0,6% рэспандэнтаў.

Публікуючы гэтыя вынікі, Veidas заўважае, што «цяперашнія дачыненьні Літвы з суседзямі не ідэальныя, а зь некаторымі суседзямі — у жалю вартым стане».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG