Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ухналёва звазілі на сьледчы экспэрымэнт


Валеры Ўхналёў
Валеры Ўхналёў

Міліцыянт адмовіліся распавесьці, як рухаецца расьсьледаваньне рабаўнічага нападу на дэмакратычнага актывіста Валерыя Ўхналёва. Яны спаслаліся на таямніцу сьледзтва.

Намесьнік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Валерый Ухналёў паведаміў «Свабодзе», што ўдзельнічаў у сьледчым экспэрымэнце на трасе Вільня — Менск.

Ухналёў паведаміў, што экспэрымэнт міліцыянты здымалі на відэа.

Тыя ж супрацоўнікі МУС адмовіліся гаварыць пра ход сьледзтва.

Уначы 30 верасьня 2011 году ў Валожынскім раёне невядомыя напалі на машыну, у якой ехалі Ўхналёў і грамадзкі актывіст Вацлаў Арэшка з дачкой. Спачатку іх спыніў чалавек у форме супрацоўніка ДПС. Калі спадар Ухналёў выйшаў з машыны для праверкі дакумэнтаў, раптам зьявілася група невядомых у масках, якія абрабавалі тых, хто знаходзіўся ў аўтамабілі. Невядомыя забралі рэчы, грошы, дакумэнты.

Ухналёў кажа, што пазычыў грошы, каб набыць лекі для жонкі, хворай на анкалёгію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG