Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марына Адамовіч і Мікалай Статкевіч: шлюб за кратамі


Марына Адамовіч прыехала ў калёнію, каб пабрацца шлюбам з Мікалаем Статкевічам. У райвыканкаме ўсе фармальнасьці са шлюбам выкананыя. Рэгістрацыя ў турме.
Марына Адамовіч прыехала ў калёнію, каб пабрацца шлюбам з Мікалаем Статкевічам. У райвыканкаме ўсе фармальнасьці са шлюбам выкананыя. Рэгістрацыя ў турме.

20 сьнежня ў Шклоўскай папраўчай калёніі № 17 пабраліся шлюбам былы кандыдат на прэзыдэнта, палітзьняволены Мікола Статкевіч і яго даўняя сяброўка Марына Адамовіч.

Па рэгістрацыі шлюбу ёй дазволілі правесьці разам са зьняволеным мужам амаль суткі за кратамі. Паводле заканадаўства, маладыя меліся быць разам трое сутак. Непрацягае спатканьне скончыцца заўтра а палове на дзявятую гадзіну раніцы.

Да калёніі Марына Адамовіч сёньня прыехала а дзясятай гадзіне раніцы. Тут яе ўжо чакалі супрацоўнікі калёніі. Яны забаранілі журналістам знаходзіцца на стаянцы, рабіць фота і відэаздымкі будынка калёніі і іх саміх. Гутарыць журналістам з Адамовіч давялося за трыста мэтраў ад турмы пад наглядам турэмшчыкаў.

"На сёньняшні дзень прызначана рэгістрацыя нашага шлюбу зь Міколам Статкевічам. Я спадзяюся пабачыць яго нарэшце і, зразумела, спадзяюся, што наша доўгая, амаль гадавая эпапэя са шлюбам завершыцца«,— паведаміла адразу па прыезьдзе ў калёнію Марына Адамовіч.

З калёніі Марыну Адамовіч адправілі ў райвыканкам — у тамтэйшы аддзел ЗАГС, каб яна выканала неабходныя фармальнасьці, зьвязаныя са шлюбам ва ўмовах калёніі. У райвыканкаме яна прабыла з гадзіну. Відавочна нэрвавалася. Нэрваваліся й чыноўнікі, пабачыўшы грамаду журналістаў і тых, хто прыехаў падтрымаць Адамовіч.
Па вяртаньні з райвыканкаму ўезд на стаянку ля калёніі ўжо быў перагароджаны трактарам з прычэпам наладаваным пяском
Па вяртаньні з райвыканкаму ўезд на стаянку ля калёніі ўжо быў перагароджаны трактарам з прычэпам наладаваным пяском


Па вяртаньні з райвыканкаму ўезд на стаянку ля калёніі ўжо быў перагароджаны трактарам з прычэпам, наладаваным пяском. Зьявіўся і апэратар у форме супрацоўніка калёніі. Супрацоўнікі турмы яшчэ раз нагадалі журналістам пра забарону фота й відэаздымак. Марына Адамовіч з рэчамі пайшла ў калёнію. Туды маладую праводзіў сябра Мікалая Статкевіча Андрэй Кабанаў. Журналістам ён паведаміў, што за суткі спатканьня з мужам Адамовіч заплаціла 25 тысячаў рублёў.

«Спатканьне далі толькі на суткі — замест трох судак паводле закону. Заўтра яна павінна выйсьці адсюль у 8.30. Поўных сутак не атрымліваецца. Марына дужа нэрвуецца. Ад траўня яна ня бачыла Міколу. Паўтара месяца не атрымлівала ад яго лістоў», — зазначыў Андрэй Кабанаў.

Паводле Андрэя Кабанава, Мікалаю Статкевічу дазволена забраць харчы, якія застануцца пасьля спатканьня. На спатканьне дазволілі ўзяць трыццаць кіляграмаў прадуктаў.

Андрэй Кабанаў пра шлюб Статкевіча
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:54 0:00
Наўпроставы лінк

Ад 16 сьнежня Мікалай Статкевіч утрымліваецца ў памяшканьні камэрнага тыпу. Судовая камісія прызнала яго злосным парушальнікам рэжыму. Былы кандыдат на прэзыдэнта асуджаны на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG