Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкаму забаранілі спаткацца з бацькам


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС і суд Першамайскага раёна Менска адмовілі зьняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму ў спатканьні з 82-гадовым бацькам, які знаходзяцца пры сьмерці.

Бяляцкі ўтрымліваецца ў сьледчым ізалятары ў Жодзіне.

Як паведаміла БелаПАН жонка Бяляцкага Натальля Пінчук, 20 сьнежня яна была на прыёме ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў.

«Я атрымала адказ, у якім гаворыцца: «Ваш зварот разгледжаны. У адпаведнасьці з артыкулам 25 закона Беларусі аб парадку і ўмовах утрыманьня асобаў пад вартай, асоба, якая знаходзіцца пад вартай, мае права на зносіны з абаронцамі, спатканьне зь блізкімі сваякамі і членамі сям’і ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у прызначаных для гэтых мэтаў памяшканьнях месцаў ўтрыманьня пад вартай. Іншага парадку прадастаўленьня спатканьня асобам, у дачыненьні да якіх прысуд не ўступіў у законную сілу, не прадугледжана».

«Пасьля гэтага я паехала ў суд. У вуснай форме старшыня суда Тамара Высоцкая паведаміла мне, што яна не можа перарабіць дазвол на спатканьне Бяляцкага з бацькам. Фактычна гэта азначае, што Бяляцкаму забаронена такое спатканьне», — сказала Пінчук.

19 сьнежня гэты ж суд даў дазвол на спатканьне Бяляцкага з бацькам. Аднак калі жонка праваабаронцы адвезла пісьмовае рашэньне суду ў СІЗА, ёй заявілі, што паперы аформлены неналежным чынам. Акрамя таго, у адміністрацыі СІЗА заявілі, што ў іх няма магчымасьці канваіраваць Бяляцкага ў Менск і забясьпечыць бясьпеку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG