субота, 19 красавіка 2014, Менск 12:23

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Актывістак FEMEN зьбілі, абстрыглі і без дакумэнтаў кінулі ў лесе

У Беларусі актывістак FEMEN зьбілі, абстрыглі і забралі дакумэнты. Пра гэта паведаміла лідэр ўкраінскай арганізацыі Ганна Гуцал, зь якой дзяўчыны выйшлі на сувязь.

Акцыя кампаніі Femen насупраць беларускага КДБ 19 сьнежня Акцыя кампаніі Femen насупраць беларускага КДБ 19 сьнежня
x
Акцыя кампаніі Femen насупраць беларускага КДБ 19 сьнежня
Акцыя кампаніі Femen насупраць беларускага КДБ 19 сьнежня
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
0:49 Аляксандру Нямчынаву, Іну Шаўчэнка і Аксану Шачко вывезьлі консульскім аўто зь Ельскага РАУСу. Машына скіравалася ў бок украінскай мяжы, да памежнага пераходу Новая Рудня, паведамляе «Наша ніва».

23.40 Першыя фоты  Femen на волі


23.46  Як перадае з месца падзеяў карэспандэнт БелаПАН, міліцыянты адвезьлі дзяўчат у Ельскі раённы шпіталь, дзе яны прайшлі мэдагляд. У бальніцы значных пашкоджаньняў у іх не выявілі, у асноўным - гематомы на руках і іншых частках цела. У момант калі міліцыя выводзіла актывістак з лякарні, журналістам удалося зрабіць фота і задаць некалькі пытаньняў дзяўчатам. Прадстаўніцы FEMEN  паведамілі, што былі затрыманыя ўвечары 19 сьнежня на Усходнім аўтавакзале ў Мінску. Іх затрымлівалі шасьцёра мужчын, якія не прадставіліся, але адразу ж насунулі шапкі на вочы актывісткам і павезьлі іх у невядомым кірунку. Па словах дзяўчат, у выніку іх вывезьлі ў лес, дзе пагражалі і ўсяляк зьдзекаваліся, прымушалі распранацца дагала, аблілі галавы зялёнкай, прымушалі трымаць плякаты з фашысцкай свастыкай. Усё гэта здымалася на відэакамэру. У актывістак FEMEN  адразу ж пры затрыманьні забралі мабільныя тэлефоны і дакумэнты. У выніку яны апынуліся ў паўтары кілямэтрах ад украінскай мяжы, выйшлі да вёскі Бекі, дзе зьвярнуліся да мясцовых жыхароў.


22.30 Прадстаўнік украінскай амбасады Аляксей Емельяненка паведаміў Радыё Свабода, што пасьля 22 гадзіны ён і украінскі консул прыбылі ў РАУС Ельскага раёну Гомельскай вобласьці, дзе знаходзяцца актывісткі Femen. Паводле словаў Емельяненкі, асаблівых зьнешніх прыкметаў гвалту  на іх ня бачна, а толькі адрэзаныя валасы. Дзяўчаты скардзіліся, што іх білі палкамі па ягадзіцах. Міліцыя высьвятляе асобы дзяўчат, паколькі ў іх няма ніякіх дакумэнтаў.

«Мы спадзяемся, што іх неўзабаве ўдасца вярнуць ва Ўкраіну і будзем на месцы сачыць за іх лёсам», — сказаў Аляксей Емельяненка.

Дзе дзяўчаты будуць начаваць пакуль нявырашана.

21:30 Украінскія актывісткі Femen — у Ельскім райаддзеле міліцыі

19:20 Жыхары вёскі Бякі Ельскага раёну пацьвярджаюць, што 20 сьнежня пад вечар украінскія жанчыны, удзельніцы эпатажнага флэш-мобу ў Менску, сапраўды прыйшлі да іх у вёску. Яны былі зьняможаныя. Мясцовы жыхар спадар Юры даў ім свой тэлефон, каб украінкі змаглі датэлефанавацца да знаёмых і паведаміць пра сваё месца знаходжаньня.

Пасьля гэтага мясцовы жыхар Аляксандар прапанаваў ім зайсьці ў сваю хату, каб напаіць гарбатай. Жанчыны пагадзіліся.

У Ельскім райаддзеле міліцыі ў 16:45 нічога ня ведалі пра ўкраінак. Аднак прыкладна праз гадзіну прадстаўнік Скараднянскага сельсавету паведаміў, што ў Бякі выехала апэратыўная міліцэйская група зь Ельску, каб на месцы высьветліць, што здарылася з украінскімі грамадзянкамі.

 


Адна зь лідэраў руху FEMEN Ганна Гуцал заявіла Свабодзе:

«Яны жывыя, але не здаровыя і вельмі наляканыя, іх учора захапілі КДБ, усю ноч вазілі іх у машыне, потым вывезьлі ў лес, аблілі алеем, пагражалі падпаліць, потым пагражалі нажом, нажом рэзалі валасы, кавалкамі з галавы зразалі, здымалі гэта ўсё на відэакамэру, пакінулі іх у лесе. Яны вось зараз дабраліся да вёскі Бякі́ Ельскага раёну Гомельскай вобласьці, яны пабітыя, у іх забралі дакумэнты. Зараз амбасадар Украіны і консул выяжджаюць на месца.

«Яны папрасілі скарыстацца тэлефонам у жыхароў гэтай вёскі і пазванілі нам. Зараз яны хаваюцца ў доме, і таму мы ня можам вам сказаць, які дом і як завуць гэтага чалавека. Яны вельмі баяцца.

Я думаю, што нам удасца іх вярнуць на радзіму. І мы будзем рабіць усё, каб амбасадара Беларусі ў Кіеве дэпартавалі адсюль, і калі ён не паедзе заўтра ж, мы самі яго завязём у лес і паголім налыса», — зазначыла Ганна Гуцал.

«Гэта былі дакладна не хуліганы», — заявіла Ганна Гуцал Свабодзе.


 

У амбасадзе Ўкраіны паведамілі, што консул і яшчэ адзін супрацоўнік амбасады выехалі ў Гомельскую вобласьць.

Прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч паведаміў Свабодзе, што ніякай інфармацыі пра трох дзяўчат з Femen у яго няма. А прэсавы сакратар КДБ Аляксандар Антановіч адказаў: «Без камэнтароў».



Іна ШаўчэнкаІна Шаўчэнка
x
Іна Шаўчэнка
Іна Шаўчэнка
Аксана ШачкоАксана Шачко
x
Аксана Шачко
Аксана Шачко
Аляксандра НямчынаваАляксандра Нямчынава
x
Аляксандра Нямчынава
Аляксандра Нямчынава
Напярэдадні вечарам Іна Шаўчэнка, Аксана Шачко і Аляксандра Нямчынава перасталі выходзіць на сувязь. Як паведаміла БелаПАН лідэр руху Ганна Гуцал, з 20:00 па менскім часе іх тэлефоны адключаныя. «Мы ўжо зьвярнуліся ва ўкраінскую амбасаду ў Менску», — сказала яна. Гуцал не выключае, што дзяўчат маглі ўсё ж затрымаць праваахоўныя органы Беларусі.

Не выходзіць на сувязь і відэаапэратар FEMEN грамадзянка Аўстраліі Кіці Грын. Пасьля затрыманьня Грын была дэпартаваная ў Вільню.

12:00 Кансулят Украіны ў Менску ня мае зьвестак пра актывістак Femen

У амбасадзе Ўкраіны ў Менску нічога ня ведаюць пра месца знаходжаньне актывістак жаночага руху Femen Іны Шаўчэнкі, Аксаны Шачко і Аляксандры Нямчынавай. Супрацоўнік кансуляту ў размове са «Свабодай» заявіў, што ніякімі дадзенымі адносна грамадзянак Украіны яны не валодаюць. Пасьля ўчорашняй акцыі-пэрфомансу на прыступках будынку КДБ дзяўчатам ўдалося зьбегчы ад аховы Камітэту дзяржбясьпекі, але ўвечары тэлефонная сувязь зь імі зьнікла. Пакуль прозьвішчы зьніклых фэмэнак не фігуруюць і ў судовых працэсах над затрыманымі ўчора ўдзельнікамі акцыі ў памяць пра падзеі 19 сьнежня 2010 году.

Міністэрства замежных спраў Беларусі гэтаксама не пацьвярджае факт затрыманьня ці арышту грамадзянак Украіны.

Кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка заявіў Інтэрфаксу, што «па зводцы не праходзіла інфармацыя аб затрыманьні на мяжы гэтых грамадзянак».

Начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч назваў акцыю FEMEN «грубай сплянаванай правакацыяй».
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Верны Горад:: Мінск-Разьведачны
20.12.2011 14:58
Очынь трывожная новасьць. Эці разнузданыя жэншчыны. Пакрыўдзілі ізабражэнія Рукавадзіціля. Ані далі правільнаю інфармацыю пра Беларусь. Нейкую нярускую ніправерынаю. І агаліліся. У нас забаронена загаляца. Дарагая рыдакцыя. А хто там выставіў зад пазадзі. Эта ні цірарыст часам. Кагда сатруднік. Пачыму ні прагнаў. Галавацяп наверна. Паінцірысуйціся ў органах.
Адказаць

Імя:: Навак Горад:: Віцебск
20.12.2011 18:54
"Сегодня Комитет государственной безопасности Республики Беларусь находится на переднем крае борьбы с экстремизмом и преступностью, надежно защищает интересы Родины, обеспечивает социально-политическую стабильность в обществе. Вы выполняете ответственную, важную и очень нужную работу, требующую высокой компетентности, целеустремленности и МУЖЕСТВА".
З віншаваньня 20 сьнежня 2011 года Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ваеннаслужачых, супрацоўнікаў і ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.
Адказаць

Імя:: человек
20.12.2011 21:09
Они защищают не интересы Родины, а интересы семьи, которая удерживает власть!
Адказаць

Імя:: imka Горад:: minsk
25.12.2011 01:56
Не ведаю, хто уладальнiк гэтага сайта, але ж вельмi прашу вас: ВЫВУЧАЙЦЕ беларускую мову!!! Што такое "камэнтар"?? Мабыць гэта "каментарый"?!...
А усе астатнiя, хто змагаецца за справядлiвасць, за Бералусь? Не сорамна за сваю "трасянку"???
"Очынь трывожная новасьць." Гэта беларуская мова??? Дакладна будзе "Вельмi трывожная навiна"
... i так далей. Шмат, вельмi шмат памылак... (((

Імя:: лена Горад:: слуцк
20.12.2011 15:11
на жаль, прагнозы самыя непрыемныя..ас абліва, калі лічыць адмоўныя адказы міліцыянтаў

Імя:: Фома Горад:: Минск
20.12.2011 17:45
Однако нет уверенности, что это всё не очередные выдумки femen. Даже если они появятся перед камерой побитые - побои ведь можно нарисовать... Вот если бы какой-нибудь врач или украинский консул подтвердили, что они побиты, а так же те люди, которые им помогли в деревне дали интервью...
Адказаць

Імя:: Ананім
20.12.2011 23:47
во гб па форумах забегала...

Імя:: Татьяна Горад:: Менск
20.12.2011 17:53
Девушки милые,спасибо Вам большое, и простите нас за беспомощность...

Імя:: тутэйшы Горад:: минск
20.12.2011 18:38
Не вельми веру у праудзивасьць гэтай инфармацыи , аднак кали усе адпавядае аписанаму то вельми добра Так и павинны были паступиць адносна гэтай шушары
Адказаць

Імя:: ляля Горад:: N
20.12.2011 21:22
гэта вы пра якую шушару? у нас шушара тольки адна - з вусами ды з яйцами.
Адказаць

Імя:: Юст Горад:: Мінск
20.12.2011 22:16
Гэта лішні раз падцвердзіла, у якую краіну дурняў ператварылася Беларусь апошнім часам. Хіба такое свавольства дзяржымордаў магло адбыцца пры Машэраве! Вядома што рыба гніе з гадавы. А наша "галава" даўно смярдзіць. Сёняшняя Беларусь нагадвае зону. Пахан даў загад - шасцёркі яго выканалі. І ніякі суд не патрэбен, жывем па паняцці.
Адказаць

Імя:: czel
20.12.2011 22:22
прапануеце пачаць суды Лінча?

Імя:: Росцік
20.12.2011 18:53
А на што яны спадзяваліся, цмкава? На тое, што ўсё пройдзе так, як в Украіне і Эўропе? Ці нават у Расеі :)))
Адказаць

Імя:: czel
20.12.2011 22:21
на закон?
Адказаць

Імя:: Олег
22.12.2011 14:03
Если-бы они поехали в "Расею" им-бы московские хлопцы сиськи узлом на спине завязали.

Імя:: хорошие новости
20.12.2011 19:24
Не переживайте, против сумасшедшего США скоро направят материалы в Международный Уголовный Суд, где будет возбуждено против него уголовное дело.

Імя:: Віктар Няўгоднік Горад:: Вольны
20.12.2011 19:34
Почырк гэтага АГЛы - галоў-Конюха і, разам, галоў-Блазна ля ўлады.

Невядома хто і калі распражэ гэтыя вар'яцкія "сані," (лука-шызм) але відовішча будзе вялікае...

Імя:: ужас
20.12.2011 19:49
БАНДИТЫ!!!!!!!!!!
Адказаць

Імя:: Ананім
20.12.2011 21:52
уШОС

Імя:: tak
20.12.2011 19:53
strah, schto robiza

Імя:: Бенедзікт
20.12.2011 22:05

Сьпецслужбы, у таталітарных краінах (у тым ліку і на Беларусі), укамплектаваныя амаральнымі асобамі, якія па загаду пахана - маці родную згвалцяць, а не тое, што некага трэба зьбіць ці забіць.

Асабліва ўражвае, у сувязі з гэтым, саплівае-інфантыльнае - "Милиция с народом" альбо, яшчэ перл - "В КГБ тоже есть порядочные люди".

У любым грамадстве заўсёды ёсьць маральныя адкіды. Проста, у нас, яны запатрабаваныя антыбеларускай уладай.

Гэта варта не забываць.

Імя:: Петрович Горад:: Минск-восточный
20.12.2011 23:05

Для интереса сравните, что делают с нарушителями общественного порядка в европейских-штатах! А потом плачьтесь на наши суды!
Адказаць

Імя:: Мiкола
20.12.2011 23:38
Так у нас же нет судов, у нас диктат одного самозванца!
Адказаць

Імя:: Ананім
20.12.2011 23:44
Не трэба блытаць дэмакратычныя краіны і акупаваную Беларусь, дзе ўлада належыць не беларусам.
Так што вашае параўнаньне, для палітінфармацый членам БРСМ.
Адказаць

Імя:: Василь Горад:: Менск
21.12.2011 05:49
В штатах чуваки в кросовках и джинсах людей не хватают.В штатах полиция забирает людей в кроссовках которые творят такое г..но. В штатах полиция защищает простых людей, богатых людей, даже бомжов. В штатах нет отличия между людьми если ты в общественном месте или на улице. В штатах политик ответственный за чуваков в джинсах, хватающих людей на улице минимум поставит крест на своей полит карьере. В штатах никто тебя не посадит без суда а если вывезет в лес и обольет зедленкой то денег даже у милионера не хватит заплатить компенсацию. С Днем Защитников Генраллллисимуса, гэбэ чуваки в джинсах. Штоб вы здохли...
Адказаць

Імя:: Agent 007 Горад:: European States
21.12.2011 08:09
Сравнили. Ничего не делают с девочками которые показывают свои грудки. И помещают рожи Лукашенко на задницы. Заберут в участок и отпустят. Если кто-нибудь из полицейских сделает даже часть того что сделали лукашенковские тупоголовые холуи , то будут осуждены не менее чем на десять лет.

Імя:: Владимир Горад:: Украина
20.12.2011 23:55
Своим арестом девченки из FEMEN добились гораздо большего чем протестом. А именно вся нецивилизованность, а попросту дикость белорусской власти продемонстрирована простому зарубежному обывателю пожалуй наглядней чем аресты и суды над политической оппозицией. Если информация верная, то это событие будет иметь весьма негативный резонанс для Беларуси уже на бытовом уровне.
Відэа