Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовы канвэер у Менску

абноўлена

«У судзе сыноў пераблыталі»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:36 0:00
Наўпроставы лінк

Бацька арыштаваных Рамана і Ігара Грыцэвічаў: «У судзе сыноў пераблыталі».

Затрыманых удзельнікаў акцыі 19 сьнежня судзілі ў чатырох раённых судах Менску: Маскоўскім, Цэнтральным, Фрунзенскім і Ленінскім. Каралі арыштамі і штрафамі.


17:20 Былы падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў асуджаны на 5 сутак арышту. Суд адбыўся ў Маскоўскім судзе Менску. Паводле пратаколу, Казлоў быў затрыманы на вуліцы Савецкай, нібыта ён брыдкасловіў і не рэагаваў на заўвагі міліцыянтаў. Былы сьледчы запатрабаваў, каб у суд даставілі раздрукоўку ягоных тэлефонных размоў. З раздрукоўкі вынікала, што ў момант затрыманьня ён быў у іншым месцы. Аднак суд не палічыў гэта доказам і асудзіў Казлова на 5 сутак. Насамрэч яго затрымалі на Кастрычніцкай плошчы.

16:00 Былы палітвязень Плошчы Ўладзімер Яроменак засуджаным судом Кастрычніцкага раёна Менска да 15 сутак арышту, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Суд Партызанскага раёну пакараў Ігара Кішко 15 суткамі арышту.

Пра гэта паведаміла «Свабодзе» праваабаронца Наста Лойка. На ўсіх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Праваабаронца Алеся Якубоўская
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:09 0:00
Наўпроставы лінк

15:36 У судзе Ленінскага раёна аштрафаваны на 700 тысяч рублёў Арцём Лява, паведамляе «Вясна».

15:29 У Маскоўскім судзе аднавіўся працэс над Натальляй Манькоўскай, судзьдзя Цяліца. Манькоўская запрасіла адваката.

15:23 У Маскоўскім райсудзе арыштавалі на 7 сутак Алеся Пяткевіча, Галіну Царук аштрафавалі на 700 тысяч рублёў.

15:20 Суд Партызанскага раёна даў па 10 сутак арышту Міхаілу Мускаму і Аляксандру Макаеву, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Іншым затрыманым далі штрафы ад 20-25 базавых велічыняў.

14:45 Судзьдзя Цэнтральнага суду Леанід Ясіновіч арыштаваў на 12 сутак Васіля Парфянкова, якога абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Павал Сяргей асуджаны на 12 сутак. Судзьдзя — Валеры Есьман

12:34 Сяргею Канапацкаму далі 10 сутак. Судзьдзя Шастакоў. Як пасьпеў сказаць Канапацкі ў судзе, паводле ягоных зьвестак на Акрэсьціна ўчора прывезьлі каля 80 затрыманых.

12:32 Юрыю Асмалоўскаму далі 10 сутак арышту. Судзьдзя Кострыкаў. Сваякі ў суд не патрапілі. Калі сваякі запыталі ў судзьдзі, чаму нельга на працэс,той нічога не адказаў і пабег па калідоры.

12:30 Ігара Грыцэвіча арыштавалі на 3 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Судзьдзя Юры Сезін ведаў, што ў Ігара анкалёгія, але ўсё ж вынес прысуд, зьвязаны з арыштам. Адзінае, што дазволілі ўрэшце перадаць лекі.

12:22 У Маскоўскім судзе паведамілі, што разгледжана справа Ігара Грыцэвіча, але пакараньне пакуль невядомае. Судзьдзі хаваюцца ад праваабаронцаў і журналістаў. Ігару 27 гадоў, ён мае анкалягічнае захворваньне. Яго бацька кажа, што міліцыянты не дазволілі перадаць сыну лекі.

12:00 У Маскоўскім судзе Раман Грыцэвіч арыштаваны на 7 сутак.

11:40 Пачаўся суд над Царук. Яна запрасіла адваката і абвясьцілі перапынак.

11:25 У Маскоўскім судзе вывесілі сьпісы затрыманых. Гэта Раман і Ігар Грыцэвічы, Юры Асмалоўскі, Аляксандар Піткевіч, Сяргей Канапацкі, Галіна Царук і Натальля Манькоўская. Судзьдзі — Казак, Сэзін, Кострыкаў, Краўчанка, Шастакоў, Бандарэнка і Цяліца.

Паводле праваабаронцаў, працэсы будуць праходзіць у судах Маскоўскага, Цэнтральнага, Фрунзенскага і Ленінскага раёнаў.

11:00 Да Маскоўскага суду пад’ехаў аўтазак з затрыманымі. Сьпісы пакуль не вывешаныя. Паводле папярэдняй інфармацыі, актывіста Аляксандра Валанцэвіча будуць судзіць у Фрунзенскім судзе.

У пастарунку засталіся каля 40 удзельнікаў акцыі. Адпусьцілі толькі трох непаўнагадовых. Адну дзяўчыну забралі на «хуткай».

НА ВІДЭА — ЗАКАНЧЭНЬНЕ АКЦЫІ ЛЯ ЧЫРВОНАГА КАСЬЦЁЛУ 19 СЬНЕЖНЯ

Гадавіна Плошчы. Заканчэньне акцыі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:36 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG