пятніца, 18 красавіка 2014, Менск 00:34

Праграмы / Вянок памяці

Апошні ліст Вацлава Гаўла

Вацлаў Гавэл
Вацлаў Гавэл
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Аляксандар Лукашук
У сьнежні летась, пасьля арыштаў сотняў удзельнікаў пратэстаў супраць прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, мы папрасілі вядомых палітыкаў, літаратараў, філёзафаў з усяго сьвету прачытаць імёны людзей, якія апынуліся за кратамі.

Джордж Буш адкрываў чытаньне, а Вацлаў Гавэл завяршаў сьпіс – я папрасіў яго прачытаць імёны, якія пачынаюцца на апошнюю літару алфавіта, «я»:
Вацлаў Гавэл, колішні дысыдэнт, былы прэзыдэнт Чэхіі
Вацлаў Гавэл, колішні дысыдэнт, былы прэзыдэнт Чэхііi
|| 0:00:00
...
 
🔇
X

Напярэдадні гадавіны тых падзеяў я ізноў зьвярнуўся да Вацлава Гаўла з просьбай – павіншаваць з Новым годам, Калядамі палітычных зьняволеных у Беларусі. Я таксама прасіў аб аўдыёзапісе віншаваньня, ці нават відэазапісе.

З канцылярыі Гаўла мне напісалі, што былы прэзыдэнт чуецца дрэнна, здароўе ў вельмі трывожным стане, і наўрад ці ён зможа прачытаць пасланьне ці зрабіць відэа – але тэкст ён напіша.

У чацьвер, 15 сьнежня, я атрымаў тэкст віншаваньня Гаўла. Яго супрацоўнікі прасілі парады – як найлепш даставіць яго палітвязьням. Я адказаў, што найлепш – паслаць па пошце, адсюль з Прагі. А са свайго боку паабяцаў, што прачытаем віншаваньне ў эфіры. Мы пераклалі тэкст на беларускую, сабралі адрасы калёній, дзе адбываюць пакараньне палітвязьні, і паслалі іх Гаўлу – гэта адбылося ў той самы чацьвер. Я прасіў таксама, каб у рэдакцыю прыслалі копію падпісанага ліста, каб апублікаваць на сайце.

У нядзелю Гавэл памёр. У гэты момант я ня ведаю, ці пасьпеў Гавэл у пятніцу ці суботу падпісаць лісты на імя Мікалая Аўтуховіча, Зьмітра Бандарэнкі, Алеся Бяляцкага, Зьмітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Андрэя Саньнікава, Паўла Севярынца, Міколы Статкевіча.

Але сёньня, не чакаючы Новага году,  мы друкуем яго апошняе віншаваньне, адрасаванае ў Беларусь. Верагодна – гэта самы апошні тэкст, які ён напісаў у сваім жыцьці.


                                                                        Градачак, 15 сьнежня 2011

Дарагія сябры,

Хацеў бы сардэчна вас павіншаваць на парозе новага году і пажадаць вам і вашым блізкім, каб ён быў лепшым, чым мінулы. Выказваю салідарнасьць з вашай пазыцыяй і буду і надалей выкарыстоўваць усе магчымасьці, каб разам са сваімі сябрамі зьвяртаць увагу міжнароднай грамадзкасьці на парушэньне грамадзянскіх правоў у Беларусі.

Жадаю усяго добрага вам і свабоды вашай краіне.

Вацлаў Гавэл


Падпісваючы свае лісты, Гавэл заўсёды маляваў маленькі знак сэрца – як сымбаль любові. Вось так:





• Памёр Вацлаў Гавэл
• Прынцыпы Гаўла – прынцыпы Радыё Свабода
• Чэхія ўзгадвае Вацлава Гаўла
• «Гавэл быў для беларусаў як хросны бацька»
• Лех Валэнса: Гавэл вялікі, заслужаны чалавек

Тэгі: гавал


Аляксандар Лукашук

lukashuka+rferl.org

Усе артыкулы
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
18.12.2011 21:56
Нет слов, которые могли бы выразить в полной мере состояние души, в связи с уходом из жизни этого прекрасного человека, г-на Гавела. Очень жаль очень............
нет слов................ Галина.

Імя:: alisa Горад:: baranaviczy
18.12.2011 22:24
надрукуйце калі ласка прамову Вацлава адразу пасля абраньня прэзыдентам

Імя:: Alies'
19.12.2011 01:58
Vechnaja pamiac'! I vechnaja udziachnasc'!

Імя:: Максiм Горад:: Менск
19.12.2011 03:34
Выдатны тэкст... жаль, што гэтага чалавека больш няма з намi...

Імя:: беларуска Горад:: менск
19.12.2011 13:30
Вацлаву Гавалу пашанцавала, ЁН размаўляў разам з народам Чэхіі на сваёй роднай мове.На Беларусі цяжка паразумецца,людзі предпочітаюць язык акупанта.І самае жахлівае,што не разумеюць нашы беларусы,гэты язык нас раз"ядновывае.Хай будзе зямелька пухам Вацлаву Гавалу-вялікаму ЧАЛАВЕКУ!

Імя:: Антон Горад:: Менск
19.12.2011 16:14
Мужны чалавек! Дзякуем Вам, Вацлаў!

Імя:: не той "абраз"
19.12.2011 18:35
Пра нябожчыкаў прынята казаць або добра, або нічога.
Апроч усяго, ён горача падтрымаў бамбардзіроўку Югаславіі і ўварваньне ў Ірак.
Адказаць

Імя:: Алесь
20.12.2011 15:18
I называу гэтыя бамбардзiроукi "гуманiтарнымi"
Відэа