Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турб'ёрн Ягланд: «У эўрапейцаў не было скаардынаванай стратэгіі па Беларусі»


Турб'ёрн Ягланд
Турб'ёрн Ягланд

«Эўропа зрабіла недастаткова захадаў супраць прыгнёту апазыцыі ў Беларусі», — такога меркаваньня прытрымліваецца генэральны сакратар Рады Эўропы, старшыня Нобэлеўскага камітэту нарвэжац Турб'ёрн Ягланд.

У размове з DPA ў Страсбуры Ягланд адзначыў, што ў дачыненьні да Беларусі ў эўрапейцаў не было скаардынаванай стратэгіі. Гэта, у тым ліку, тычыцца і стаўленьня да падзеяў 19 сьнежня 2010 — жорсткага здушэньня ўладамі нязгодных з фальсыфікацыямі на прэзыдэнцкіх выбарах.

Паводле генэральнага сакратара РЭ, «гэта вельмі жудасна, што ў цэнтры Эўропы дзейнічае такая жорсткая дыктатура», а таксама існуе сьмяротнае пакараньне.

Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі стане адной з галоўных тэмаў на парадку дня для эўрапейцаў ў 2012 годзе, адзначыў Турб'ёрн Ягланд.

Генэральны сакратар Рады Эўропы лічыць, што рана ці позна Беларусь будзе прынятая ў гэтую арганізацыю, сябрамі якой ёсьць 47 краінаў. Аднак найпершая ўмова для Менску — гэта адмена сьмяротнага пакараньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG