Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Пятровіч: Люблю чытаць Бахарэвіча


Літаратурная дыскусія Свабоды:

Гамбурскі рахунак Бахарэвіча
Альгерд Бахарэвіч. Цёмнае мінулае Каяна Лупакі
Рыгор Сітніца: «Нацыянальнае хунвэйбінства трэба спыняць»
Ян Максімюк. Цёмная камора белліту
Міхась Скобла. Купала Янка і лаянка

Госьць «Свабоды» – новы старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч. У суботу чарговы XVI зьезд СБП абраў Пятровіча сваім кіраўніком.

Абламейка: Падчас свайго кароткага выступу на зьезьдзе вы некалькі словаў прысьвяцілі сваім плянам. Напрыклад, сказалі, што будзеце выдаваць кнігі самых маладых і самых пажылых пісьменьнікаў – 7-8 штук за год. Ці не маглі б вы больш падрабязна расказаць пра гэтыя ды іншыя пляны?

Пятровіч: Першае і самае важнае цяпер – стварыць калектыў аднадумцаў, якія будуць працаваць над тым, пра што я казаў і пра што казалі выступоўцы на зьезьдзе. А яны казалі пра тое, што слабавата Саюз пісьменьнікаў працуе са сваімі абласнымі аддзяленьнямі. Наступны год вельмі важны ў нашым жыцьці. Гэта год Янкі Купалы і Якуба Коласа, 130-я ўгодкі мы будзем адзначаць, а таксама стагодзьдзе Максіма Танка. Большую ўвагу трэба надаць папаўненьню саюзу, маладым літаратарам, якім цяжка выдаць свае першыя кнігі. Мы задумалі новую сэрыю кніг дэбютантаў, якая будзе называцца «Пункт адліку», першыя кнігі павінны выйсьці нават да канца гэтага году. Ну і канечне трэба будзе дапамагаць нашым старэйшым літаратарам, якім таксама ня проста сёньня выдаць свае кнігі. Я ведаю, што, скажам, Ніл Сымонавіч Гілевіч з кожнай сваёй пэнсіі адкладае грошы і паступова сам выдае свой збор твораў з 23-х тамоў.

Абламейка: Сёньня ў сваім блогу ў Live Journal пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч апублікаваў заяву аб сваім выхадзе з вашай пісьменьніцкай арганізацыі. Падставай стала апублікаванае на нашым сайце і ў нашым эфіры яго эсэ з сэрыі «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча», прысьвечанае Янку Купалу і адказ на яго мастака Рыгора Сітніцы ў перадачы нашага радыё «Вольная студыя». Не маглі б вы больш падрабязна расказаць пра сутнасьць канфлікту і пра вашу рэакцыю на сёньняшні выхад Бахарэвіча з Саюзу?

Пятровіч: Мне вельмі прыкра, што гэта адбываецца. Я асабіста вельмі паважаю і цаню творчасьць Альгерда Бахарэвіча, люблю яго чытаць, лічу яго адным з самых таленавітых сучасных беларускіх пісьменьнікаў. Але друкуючы свой твор, кожны пісьменьнік павінен разумець, што рэакцыя на яго можа быць палярнай. Рэакцыя Рыгора Сітніцы – гэта рэакцыя чытача, ня сябра Саюзу, дарэчы, а проста чытача на мастацкі тэкст. І я расцэньваю гэта як дыскусію з нагоды выхаду мастацкага твора. Кожны аўтар павінен, мне здаецца, радавацца, што твор ягоны не прайшоў незаўважаным, а выклікаў палеміку, увагу. Мы, дарэчы, двойчы запрашалі Альгерда Бахарэвіча ўзяць удзел у нашым зьезьдзе дзе ён мог бы вольна выказаць сваю думку наконт усяго, што адбылося, але, на жаль, ён ня змог прыехаць. Дарэчы, калі супраць яго выступалі на зьезьдзе Славамір Адамовіч і Эдуард Акулін, вядучы, старшыня на той час зьезду Сяргей Іванавіч Законьнікаў спыніў спрэчкі. Я думаю, што гэта ў нейкім сэнсе паказвае погляд і рады і зьезду на гэтую сытуацыю. На жаль, ніхто ў залі ня ўстаў, ня выйшаў і не абараніў Альгерда. Вось гэта самае прыкрае, што, мне здаецца, адбылося на гэтым зьезьдзе. Ну а ўвогуле, скажу шчыра, даўно ў нас не было, каб мастацкі твор выклікаў такую жывую дыскусію. Можа гэта якраз і добра, можа такому трэба парадавацца. Можа такім чынам мы раскалышам тую цішыню, што ў нас пануе. Можа абудзім нашых крытыкаў і крытыку, якая даўно сьпіць. А што да выхаду Альгерда, дык варта яму падумаць і ўсё ж забраць заяву, якую ён даслаў на адрас Саюзу. Ня трэба такія крокі рабіць пасьпешлівыя. А тое, што адбываецца зараз, адбываецца вельмі імкліва, на жаль.

Цалкам гутарку можна слухаць тут:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:07:23 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG