Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне пікетавалі за адмену сьмяротнай кары ў Беларусі


Беларусы, якія жывуць у Нямеччыне, 28 лістапада пікетавалі амбасаду Беларусі ў Бэрліне. Удзельнікі пікету, які быў узгоднены з паліцыяй, заклікалі адмяніць у Беларусі сьмяротную кару. Адна з удзельніц пікету сымбалічна «павесіла» сябе на знак пратэсту.


30 лістапада ў Вярхоўным судзе Беларусі будзе агалошаны прысуд у справе аб тэракце ў менскім мэтро 11 красавіка ды іншых тэрактах, у якіх абвінавачваюць Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Намесьнік генэральнага пракурора Аляксей Стук запатрабаваў для абвінавачаных сьмяротнага пакараньня.

У інтэрнэце ініцыяваны збор подпісаў за адмену сьмяротнага пакараньня. Ужо сабрана больш за 45 тысяч подпісаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG