Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Настаўніка абвінавацілі ў распаўсюдзе самвыдату


Георгі Станкевіч
Георгі Станкевіч
Увечары 5 лістапада ў райцэнтры Бешанковічы быў затрыманы выдавец газэты «Крывінка» Георгі Станкевіч. Складаць пратакол паехалі не адразу – спачатку міліцыянты мусілі пачакаць, пакуль актывіст прыгоніць з пашы кароў.

Спадар Станкевіч распавёў, што суботнім вечарам ён сеў на ровар ды павёз газэту «Крывінка», якую выдае ўжо 4 гады, да сваіх сталых чытачоў. Паводле даўняй завядзёнкі, ён пакідае газэту ў паштовых скрынках. Ужо па дарозе да хаты яго абагнала міліцэйская машына, актывіста спынілі, і супрацоўнікі міліцыі заявілі, што на яго «паступіў сыгнал».

Аспрэчваць тое, што ён распаўсюджваў газэту, Гергі Станкевіч ня стаў:
«Я адразу сказаў: «Так, распаўсюджваў. Але ў пастарунак з вамі цяпер ехаць не магу, бо мушу сустрэць каровы – іх якраз гоняць з пашы. Калі пачакаеце, то потым і паедзем!». Міліцыянты пагадзіліся, паехалі са мной, я ўсё парабіў па гаспадарцы і тады паехаў у Бешанковіцкі РАУС. Супрацоўнікі міліцыі ставіліся да мяне добра, казалі, што таксама чытаюць маю газэту. Але ж я ведаю: сьмешкі-сьмешкамі, але раз пратакол склалі, то будзе і суд».

На Георгія Станкевіча склалі пратакол за незаконны распаўсюд незарэгістраванага друкаванага выданьня. Гэта ўжо другі раз, калі актывіста прыцягваюць да адказнасьці за самвыдавецкую дзейнасьць: за распаўсюд газэты «Крывінка», якая выдаецца на яго ўласныя сродкі накладам 290 асобнікаў, спадар Станкевіч ужо быў пакараны штрафам у красавіку 2010 году.

«Крывінка» папулярная ў мясцовых жыхароў, бо там зьмяшчаюцца навіны пра жыцьцё Бешанковіцкага раёну. Таму Георгі Станкевіч мае сумневы, што нехта сапраўды паскардзіўся на яго ў міліцыю.

Дата суду над выдаўцом і распаўсюднікам газэты пакуль не вядомая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG