Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэтнікаву далі 10 сутак за «дробнае хуліганства»


Юрась Карэтнікаў
Юрась Карэтнікаў
Лідэр незарэгістраванай арганізацыі «Правы альянс» Юрый Карэтнікаў асуджаны судзьдзём Савецкага раёну Менску Дзьмітрыем Паўлючэнкам да 10 сутак адміністрацыйнага арышту за «дробнае хуліганства».

30 кастрычніка прыкладна а 17 гадзіне Карэтнікаў патэлефанаваў родным і паведаміў, што ён затрыманы і знаходзіцца ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Першамайскага раёну. Яго абвінавацілі ва ўчыненьні дробнага хуліганства. Пасьля складаньня пратаколу аб адміністрацыйным парушэньні Карэтнікаў быў адпраўлены ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна ў Менску. Паводле сьведчаньня міліцыянтаў, Карэтнікаў нібыта спраўляў натуральную патрэбу і за гэта быў затрыманы.

Таксама сёньня будуць судзіць Сяргея Савіна, сябра Карэтнікава, затрыманага разам зь ім.

Юрый Карэтнікаў падчас прэзыдэнцкіх выбараў быў даверанай асобай кандыдатаў у прэзыдэнты Рыгора Кастусёва і Віталя Рымашэўскага, пазьней удзельнічаў у працы каманды кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, дзе адказваў за стварэньне службы бясьпекі. Пасьля 19 сьнежня 2010 году ён зьехаў ва Ўкраіну, дзе разам зь яшчэ адным актывістам апазыцыі Вячаславам Сіўчыкам стварыў грамадзкую арганізацыю беларусаў Украіны «Беларускі цэнтар». Вярнуўся ў Беларусь Карэтнікаў толькі 26 кастрычніка 2011 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG